Знайсці
19.07.2018 / 12:591РусŁacБел

Дажджы і навальніцы будуць ісці да наступнага тыдня

Пра гэта паведамілі БелТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

«У наступныя дні тэрыторыя краіны застанецца пад уплывам цыкланічнай віхуры, што кружыць на ўсход ад нашых межаў. Захаваецца цёплае няўстойлівае надвор'е», - распавялі ў Белгідрамеце.

У пятніцу, 20 ліпеня, ноччу месцамі, днём на большай частцы тэрыторыі краіны прагрымяць навальніцы. Днём у асобных раёнах пры навальніцах чакаюцца моцныя залевы і моцны парывісты вецер. Тэмпература паветра ўначы +14-19, днём - +21-27.

У суботу — кароткачасовыя дажджы, месцамі навальніцы. Днём у асобных раёнах па ўсходзе — моцныя дажджы. Будзе + 22-27.

У нядзелю дажджы пройдуць у цэнтральных і ва ўсходніх раёнах краіны, у заходніх раёнах без ападкаў. Уначы ад +12 на захадзе да +19 на ўсходзе краіны, днём - +22—28.

У пачатку наступнага тыдня дажджоў будзе менш. У панядзелак — кароткачасовыя навальнічныя дажджы пройдуць толькі ў асобных раёнах краіны. 

У аўторак дажджы пройдуць ва ўсходніх раёнах. Удзень — +22—28.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930