Знайсці
19.07.2018 / 10:292РусŁacБел

Стваральніка хору «Унія» Кірылу Насаева пахаваюць 20 ліпеня ў Міханавічах

Развітанне і адпяванне кіраўніка «Унія» Кірылы Насаева, які памёр 17 ліпеня, пачнецца ў пятніцу а 10-й гадзіне ў царкве Свята-Елізавецінскага манастыра (мястэчка Навінкі пад Менскам). Пахаваюць яго ў Міханавічах, побач з магіламі бацькоў. Пра гэта Свабодзе паведамілі сваякі Насаева.

Хормайстру і музыколягу было 58 гадоў. Апошнія гады ён моцна хварэў. Беларускі хормайстар, музыколаг і педагог Кірыла Насаеў — стваральнік знакавых праектаў «Музыка Літвы і Кароны», «Музыка беларускіх храмаў», «Беларускія маршы й песні. Лірыка змагання».

Мужчынскі хор «Унія» паўстаў на пачатку 1990-х. Праваслаўныя, каталікі, уніяты, пратэстанты сабраліся з адной мэтай — каб спяваць беларускія царкоўныя, касцельныя й храмавыя песні.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера