Знайсці
19.07.2018 / 10:1944РусŁacБел

Андрэй Дынько: Што значылі словы Трампа пра «ваяўнічую Чарнагорыю»

Заява Трампа гучыць нібыта так: «Трэцяя сусветная можа пачацца праз агрэсіўнасць малой цэнтральнаеўрапейскай краіны НАТА». Але ж у рэальнасці няма ніводнай агрэсіўнай цэнтральнаеўрапейскай краіны НАТА — няма ніводнай цэнтральнаеўрапейскай краіны НАТА, якая імкнецца да заваёвы новых тэрыторый, перадзелу межаў.

Заява пра тое, што Трэцяя сусветная вайна можа пачацца праз «агрэсіўнасць Чарнагорыі» не апраўдваецца паралелямі з пярэдаднем Першай сусветнай. Тады многае паказвала на тое, што вайна можа пачацца з Балкан. Балканы тады называлі «парахавой бочкай Еўропы». Менавіта там перад самай Першай сусветнай адбыліся дзве поўнамаштабныя вайны. І кантроль над Басфорам і Дарданэламі быў галоўнай стратэгічнай мэтай Расіі. Нічога гэтага на сёння няма.

Для Трампа тут экзатычнае слова Montenegro, «Чарнагорыя», было проста метафарай «далёкай і малой краіны», за якую амерыканскія пацаны не хочуць паміраць. У гэтым кантэксце Трампа можна інтэрпрэтаваць так, як Чэмберлена і Даладзье ў 38-м: «Мы не можам дазволіць, каб Другая сусветная пачалася праз агрэсіўнае нежаданне Чэхаславаччыны задаволіць справядлівыя прэтэнзіі немцаў». І як аналаг знакамітых слоў 1939-га: «Хто будзе паміраць за Данцыг?»

Варта адзначыць, што любы перадзел межаў, прычым не толькі рэальных, але і сімвалічных, найбольш пагражае акурат Беларусі. Беларусь залежная эканамічна і інфармацыйна, нашы межы найпазней сфарміраваліся і яны больш не супадаюць з моўнымі межамі. Хто, як не Трамп, з аналагічным цынізмам дапусціў, што далучэнне Крыма было справядлівым, бо там гавораць па-руску? Калі Севастопаль, то чаму тады не Брэсцкая крэпасць?

Нам, беларусам, лепш бы абысціся без геапалітычных эксперыментаў.

Андрэй Дынько

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930