Знайсці
19.07.2018 / 09:5411РусŁacБел

Брэсцкае «Дынама» выганяе з клуба Паўла Савіцкага і Арцёма Мілеўскага — таго самога, што некалі прамяняў зборную Беларусі на Украіну

Прэс-сакратар брэсцкага «Дынама» Вольга Хіжынкова пацвердзіла інфармацыю аб расставанні клуба з футбалістамі Арцёмам Мілеўскім і Аляксеем Гаўрыловічам. Таксама яна паведаміла, што Павел Савіцкі таксама хутка пакіне Брэст.

Арцём Мілеўскі нарадзіўся ў Мінску, але ў свой час прамяняў зборную Беларусі на зборную Украіны.

«Савіцкі пераведзены на індывідуальны рэжым трэніровак і ў заяўку не трапляе. Улічваючы трансферны кошт гэтага гульца, прынята рашэнне аб яго продажы.

Прычыны, па якіх «Дынама-Брэст» растаецца з гэтымі гульцамі, клуб не выдае. Растаемся паважліва і спадзяемся, што гэтыя футбалісты пры сваёй кваліфікацыі знойдуць годныя варыянты працягу працы», — адзначыла Хіжынкова.

Pressball.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031