Знайсці
18.07.2018 / 19:15РусŁacБел

35-гадовы вясковец пагражаў зарэзаць знаёмага касой — цяпер яму пагражае 2 гады турмы

35-гадовы жыхар Мсціслаўскага раёна можа адседзець два гады за пагрозу забойствам.

У вёсцы Шамава ўвечары 4 ліпеня пасварыліся два вяскоўцы. Гарачая дыскусія вылілася пасля сумеснага распівання спіртных напояў. Адзін з удзельнікаў спрэчкі паабяцаў зарэзаць іншага касой. Праваахоўнікі расцанілі гэтую пагрозу як істотную. Тым больш, што касой збіраўся скарыстацца ўжо раней судзімы мужчына.

Цяпер ён можа быць пакараны па артыкуле 186 Крымінальнага кодэкса. Яго могуць пакараць грамадскімі працамі, або штрафам, або папраўчымі работамі на тэрмін да аднаго года, або арыштам, ці абмежаваннем волі на тэрмін да двух гадоў, або пазбаўленнем волі на той жа тэрмін.

horki.info

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930