Знайсці
18.07.2018 / 12:5612РусŁacБел

Былы міністр абароны Украіны атрымаў у Беларусі статус уцекача

Экс-міністар абароны Украіны Міхаіл Ежаль, які працаваў амбасадарам Украіны ў Беларусі і якога ўкраінскія праваахоўныя органы абвінавачваюць у злоўжываньні ўладаю і службовым становішчам, жыве зь сям’ёй у Менску і мае статус уцекача, піша Радыё Свабода.

Як вынікае з судовага рашэньня, менавіта на гэтай падставе праваахоўныя органы Ўкраіны атрымалі дазвол на выкарыстаньне працэдуры спэцыяльнага (завочнага) дасудовага расьсьледаваньня ў дачыненьні да Міхаіла Ежаля.

Ухвальваючы адпаведнае рашэньне, суд спаслаўся на даведку Галоўнага ўпраўленьня ваеннай контрвыведкі ад 16 траўня 2017 года аб тым, што Міхаілу Ежалю «у Рэспубліцы Беларусь прадастаўлены статус уцекача, і паводле апэратыўных даных, ён пражывае з сям’ёй у Менску, дзе арэндуе кватэру».

Міхаіла Ежаля абвінавачваюць у неправамерным выкарыстаньні на працягу 2011-2012 гадоў амаль 43 мільёнаў грыўняў зь дзяржаўнага бюджэту на аплату паслуг прыватных кампаній па харчаваньні асабістага складу Ўзброеных сіл Украіны. На той момант гэта складала каля 5,5 мільёнаў даляраў у эквіваленце.

Апошні раз Міхаіл Ежаль прыяжджаў ва Ўкраіну ў жніўні 2014 года і на допыце не прызнаў сваю віну. У той жа час невядома, ці зьвярталіся ўлады Ўкраіны да Беларусі з просьбай аб выдачы былога чыноўніка.

Алена Літвінава, Радыё Свабода

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера