Знайсці
18.07.2018 / 11:009РусŁacБел

Трое дзяцей адначасова выпалі з акна ва Уздзенскім раёне

Здарэнне адбылося 17 ліпеня ў адной з вёсак Уздзенскага раёна, піша sk.gov.by.

Cуседскія хлопчыкі знаходзіліся ў гасцях у дзяўчынкі (усім дзецям па пяць-шэсць гадоў) і гулялі без дарослых у дзіцячым пакоі на другім паверсе дома. Акно было прыадчынена, дзеці падставілі крэсла і залезлі на падаконнік.

Яны самастойна адчынілі створку акна, паклалі локці на маскітную сетку, якая затым сарвалася з мацаваннямі. У выніку дзеці ўпалі з вышыні больш за 5,5 метраў і атрымалі цялесныя пашкоджанні рознай ступені цяжкасці (траўмы галавы, пераломы сцягна, пляча, розныя ўдары).

СК чарговы раз звяртаецца да бацькоў з просьбай быць больш уважлівымі і асцярожнымі. «Не пакідайце дзяцей без нагляду, асабліва ў пакоі з адкрытым акном. Усе прадметы мэблі павінны быць адсунутыя ад вокнаў, каб дзіця не магло залезці на падваконнік. Стаўце на вокны спецыяльныя фіксатары, якія не дазволяць дзецям самастойна яго адкрыць», — адзначаюць у СК.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930