Знайсці
18.07.2018 / 10:4767РусŁacБел

У Мінску загінуў 20-гадовы кіроўца, які разам з незнаёмымі дзяўчатамі ўначы ўцякаў ад ДАІ. ВІДЭА пагоні

У ноч на 18 ліпеня ў цэнтры Мінска кіроўца «Опеля» ўрэзаўся ў асвятляльную мачту і загінуў. Ён уцякаў ад ДАІ.

Супрацоўнікі ДАІ заўважылі «Опель Амега С» а 3-й ночы, калі на праспекце Машэрава кіроўца праехаў пешаходны пераход на чырвонае. Парушальніка паспрабавалі дагнаць, але марна — ён збочыў у двары, яшчэ некалькі разоў праехаў на чырвонае, выехаў на сустрэчку… Адзначым, што пры гэтым не забываўся паказваць паваротнікі.

Пераслед скончыўся на вуліцы Даўгабродскай. «Опель» занесла, і машына ўрэзалася ў асвятляльную мачту. 21-гадовы кіроўца загінуў.

Яго пасажыры — 21-гадовы хлопец, а таксама тры дзяўчыны ўзростам 21 год, 18 гадоў і 17 гадоў, — шпіталізаваныя. Цяпер у бальніцы застаецца толькі адна з іх.

Са слоў пасажыраў, з кіроўцам яны былі знаёмыя некалькі гадзін, разам ужывалі алкаголь. Праводзіцца праверка.

БЮ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930