Знайсці
18.07.2018 / 07:50РусŁacБел

Наступствы стыхіі ў Мінску: пацярпелі два чалавекі, а таксама паваленыя дрэвы, пашкоджаны некалькі аўтамабіляў, парушаны рух транспарту

Як паведамляе прэс-служба МНС, па вул.Кальварыйская, 2 зрушыўся часовы павільён. 20-гадовыя хлопец і дзяўчына атрымалі траўмы галавы і былі шпіталізаваныя ў бальніцу.

Стыхія закранула некалькі раёнаў сталіцы: Ленінскі, Кастрычніцкі, Маскоўскі, Фрунзенскі, Савецкі.

Так у Ленінскім раёне былі зафіксаваныя падзенні дрэваў на аўтамабіль на дваровых тэрыторыях па адрасе Ракасоўскага 5 к.1, 126. На вуліцы Чырвонаармейскай, 16 упала дрэва на тэрыторыі хоспіса. На Кірава, 23 чарговы раз адбылося падтапленне дома.

Некалькі аналагічных выпадкаў зафіксавана ў Фрунзенскім раёне (падзенні дрэваў па Альшэўскага, 15, Пушкіна, 40, вул. Радыятарная, 1), на вуліцы Гарэцкага, 2 адбылося падтапленне ўчастка дарогі са спыненнем грамадскага транспарта. 

На вуліцы Я. Коласа, 17 упаў рэкламны шчыт, а па адрасе Коласа, 27, к.1 — дрэва на тратуар.

Дасталася зноў цэнтру Мінска. Як паведамлялася, затапіла вуліцу Рэвалюцыйную. Ратавальнікі адпампоўвалі ваду па адрасе Рэвалюцыйная, 7.

На Максіма Танка, 2, Інтэрнацыянальнай, 16, Раманаўскай Слабадзе, 12 і Сухой, 28 упалі дрэвы.

У выніку падтаплення ўчасткаў дарог спыняўся рух транспарту на вуліцах Маскоўская, праспект газеты «Звязда», Багдановіча, Якубава ды іншых месцах.

Навальніца прагназуецца ў Мінску і ў сераду.

Фота МНС

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера