Знайсці
17.07.2018 / 19:0010РусŁacБел

Беларускія мігранты змогуць забраць у Польшчу сваіх сваякоў

Палажэнні новых законаў спрашчаюць умовы працы іншаземцаў у Польшчы.

Ілюстрацыйнае фота. Фота: pixabay.com/jarmoluk/Public Domain CC0.

Урад Польшчы плануе ўнесці змены ў закон аб іншаземцах і рынку працы. Праз 2,5 года пасля атрымання пасведчання на часовае жыхарства (karta pobytu czasowego) і працу ў Польшчы іншаземец зможа падаць дакументы на пасведчанне аб пастаянным жыхарстве (karta pobytu stałego). І ўжо праз год пасля таго, як замежны грамадзянін атрымае працу ў Польшчы, ён зможа запрасіць да сябе найбліжэйшых сваякоў, якія таксама змогуць атрымаць тут дазвол на працу. Гэты закон датычыць грамадзян Беларусі, а таксама Армэніі, Грузіі, Расеі і Ўкраіны.

У Міністэрстве сям’і, працы і сацыяльнай палітыкі лічаць, што спрашчэнні накіраваны на пасяленне ў Польшчы «грамадзян блізкіх па культуры дзяржаў», якія «маюць кваліфікацыі ў прафесіі, што патрэбны польскай эканоміцы». Аднак пакуль яшчэ невядома, якіх прафесій будуць датычыць палажэньні новага закона.

Цяпер на атрыманне пасведчання аб пастаянным жыхарстве трэба чакаць мінімум тры гады. Калі новыя палажэнні закона ўвойдуць у сілу, гэты тэрмін скароціцца да паўтара года. Гэта пералом у польскай міграцыйнай палітыцы, — лічыць дэмограф Мацей Душчык.

Польскае радыё

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера