Даслаць навіну
Знайсці
51
Получит интеллигенция в Беларуси. как при советской власти. когда рты не затыкали. / адказаць
17.07.2018 / 11:03
До комаров уже доколупались. Про мораль белорусского народа литераторы знают хоть что-то, чтобы могли рассказать другим про белорусский народ и его мораль. что и отличает белорусов от других народов. что еще объяснить можно ходом исторического развития почему именно такой мораль у белорусов сформировалась. Почему именно считают плохим. хорошим и справедливым то. что считают плохим. хорошим и справедливым объясняя чем это хорошо для белорусского общества по мнению белорусов. Может нужно объяснять какие белорусы и почему другим. а не пытаться доказать самим белорусам, что они какое-то "быдло". которое литераторам не нравится. из-за чего никакие деятели культуры белорусам не будут нравится. если этим деятелям не нравятся белорусы и мораль белорусского народа. 
1
заўзятар / адказаць
17.07.2018 / 11:11
Прыгожа напісана, але авадні і сляпні яшчэ горай за камароў, а кляшчы ўвогуле горш за усіх
6
Наталя / адказаць
17.07.2018 / 11:16
ай як прыгожа! ))
4
белЗбытКрымінал / адказаць
17.07.2018 / 11:34
Талкова напісана. Няма толькі пра як з камаром змагацца. Прапаную чыста па-беларуску: аб'явіць цану 1200 рублёў за кіле сушоных (увага! не камароў -- крылцаў камароў). Спосаб добры, адно важна прадумаць як арганізаваць чэргі з тых, хто здае сыравіну. Каб не пабіліся.
25
Дзядьзька ў Вiльнi / адказаць
17.07.2018 / 11:44
Графаманiя - гэта хвароба цi вычварэнства?
3
Иван / адказаць
17.07.2018 / 11:47
Если  поставить на территории ловушку (ловиушки) для комаров, то через некоторое время можно будет вполне себе комфортно сидеть и вечером. Только стоят нормальные ловушки очень недешево. Но, как говорится, игра стоит свеч.
19
Студэнты філфака БДУ / адказаць
17.07.2018 / 11:57
Дужа любім разбіраць тэксты беларускамоўнае інтэлігенцыі :)
1. Уразлівыя факты? Факты могуць быць уражальнымі, а уразлівым можа быць чалавек або сэрцайка. Уражальны — той, які робіць моцнае ўражанне. Уразлівы — здольны жыва адчуваць, успрымаць што-небудзь. Не адчуваем мовы, так? Малашаноўны Віктар.
2. Намёта ў беларускай мове няма, гэта польскае слова. Ёсць агульнавядомае і агульнаўжывальнае — палатка.
3. Не швэдар, а світар. Вось, напрыклад, дзіцячая забаўка з роднага куточка аднаго са студэнтаў:
 Гэта ўсё валасы,
 Х здымае трусы,  
 а там, каб вам не збрахаць, 
 можна зьвітар звязаць! (Просім заўважыць, што майткаў у значэнні 'трусоў' народная мова гэтаксама не ведае, бо гэта дыялектная назва штаноў, нагавіц.)
4. Гнус — з мовы усходняе. У беларускай ёсць свае літаратурныя адменнікі гнюс і заедзь. А згодна з дыялекталагічнымі крыніцамі на малой радзіме Віктара мошак называюць шаранш'ём
5. Не бачна і не чутно — не дужа харошыя канструкцыі. Не відаць і не чуваць
6. Канструкцыю падобны на аўтар ужыў няправільна. Тут мае быць падобны да (бо гаворка ідзе пра жывых істот). Увогуле, радзім аддаваць перавагу канструкцыі з прыназоўнікам да. 
7. Кружыць, а не выдумлянне кружляць. 
8. Пад ігрушамі  — не варта забывацца на прыстаўную і. 
9. Злучнік то-бок заўсёды пішацца праз злучок (https://www.skarnik.by/tsbm/83231  — апісанне ў ТСБМ).
4
Алексей / адказаць
17.07.2018 / 12:31
Красиво написано.
Но, если взять реалии, то, видимо, автор сам с комарами не знаком.
В Беларуси есть места, где начиная с мая и по август-сентябрь на улицу вечером с открытыми руками не выйти -- загрызают. Ночью спать невозможно, если сеток не понаставить.
Русский гнус... Это только в Сибири, на Дальнем Востоке, Европейский Север России.
Гнус там был и до русских. Так русский ли гнус?
В Белгородской области, во Владимирской, Тверской, Новгородской нет никакого гнуса. 
0
I'm sorry, Dave. I'm afraid I can't do that / адказаць
17.07.2018 / 12:59
Я часам так у лясочку ці на беразе возера сяду, душэўна. Ціха навокал, прыгожа. Закурыш добрага тытуню (на фабрычных цыгарэт, а сапраўднага) і аніякіх камароў навокал.
8
хамса / адказаць
17.07.2018 / 13:10
>Малашаноўны Віктар.
Студэнты, указваеце на памылкі ў малапрымальнай форме - абазваўшы ці інакш выказаўшы сваё негатыўнае стаўленне да аб'екта крытыкі.. а вядома ж - 'У меня профессия тонкая, нервная. Я ведь этих окриков-то не люблю. Хочешь указать на ошибки, то сначала похвали. Мерзавец!' - псіхалогія.. так заўвагі неўпрыкмет лепш успрымаюцца і бяруцца да ведама і шчэ.. вы фармаліст, так? у вас форма пераважае над зместам.. а што ў пісьменніка больш важна - форма ці змест?
4
Алёна К. / адказаць
17.07.2018 / 13:12
Добра напісаў, сп. Віктар, як і заўсёды) Дадам пра камароў: гарадскія больш худыя і празрыстыя, але сьвярбіць ад усіх аднолькава) Але, ня дужа даўна, укусіў мяне мураш, во гэта было... камары адпачываюць)
3
хамса / адказаць
17.07.2018 / 13:37
хіба гэта ў нас камары? раней і я думала, што камары, пакуль не трапіла ў пскоўскую вобласть (недалёка ад нашай мяжы).. гэта быў шок.. там та-а-акія коні (разы ў тры буйнейшыя за нашых) і іх сто-о-олькі.. пасля наведвання лесу ў люстэрке замест ілба (гэта я на пару секунд адкінула накамарнік) убачыла чырвонае апухлае месіва
так што ў нас гэта проста камарыкі
а шчэ мне здаецца, што вясковыя людзі звыклыя да іх.. можа нават не заўважаюць? таму не надта веру словам Аўтара - нібы камары замінаюць вяскоўцам адпачываць
13
Студэнты філфака БДУ / адказаць
17.07.2018 / 13:44
хамса, для прыліку варта зазначыць, што нас не мусіць абыходзіць, ці возьмуць аўтары нашы парады пад увагу. Мы абыякава ставімся і да данага выдання, і да Марціновічавае постаці ўвогуле. Культура маўлення — асабістая справа кожнага адукаванага чалавека. Зрэдку сёе-тое каментуем адно дзеля людзей, што напраўду хочуць авалодаць моваю. Дый заўсёды ж прыемна тыцнуць носам якую прыблуду, што задужа фанабэрыцца.
 
5
Людмiла / адказаць
17.07.2018 / 13:51
Блiскуча, спадар Марцiновiч! Такая асалода чытаць усе, што Вы пiшаце! Натхнення I новых творау.
2
Хуткая / адказаць
17.07.2018 / 14:42
Трэба было лепей кароткі верш напісаць на гэту тэму.
Больш цікава было б і да Фаўста бліжэй.
6
Балотніца / адказаць
17.07.2018 / 15:15
Студэнты філфака БДУ, Фанабэрыя толькі ў вашых каментарах. Непрыгожа, калі карэктар-фармаліст “тыцкае” літаратара (а выглядае гэта менавіта так). І чым вам не падабаюцца “швэдар” з “намётам”? Слоўцы паўсюдна ўжываюцца ў сучаснай мове. А што спелчэкер у Вордзе іх не распазнае – гэта, выбачайце, не аргумент.
6
хамса / адказаць
17.07.2018 / 15:18
Студэнты, але вядома, што адно і тое ж можна па-рознаму сказаць - так, што чалавек пакрыўдзіцца або не
п.с. вой, не магу я з вас) 'данага выдання'.. 'данага' у дадзеным выпадку так правільна казаць?)
6
Гугель / адказаць
17.07.2018 / 15:44
Студэнты філфака БДУ, Вось такія павучальнікі як вы і дамагаюцца, каб беларускай мовай казалі гугель замест гугла. І нават не разумеюць, як боўдзілавата пры гэтым выглядаюць...
0
ЯНКА / адказаць
17.07.2018 / 15:46
👘 ШВЭНДАР І СЬВІСТАР! 🇬🇧 Студэнты філфаку:)), дзякуй за файны допіс. Яксьці фірма, што собіць «монным» паказам, прыгожа раскладала а-ля брытанскія «анучкі». І ўсе іхнія супрацоўніцы, як адна, выгуквалі «світшот». А мне карцела іх крышачку паправіць: «Ах вы доўбні!!!». Бо нават на фабрычных цэтліках «на нармальнам языцэ» было выведзена sweater. Не, такім трэ' падавацца больш замежнымі за самдзелешных замежнікаў. 👮 Між тым гэны апранахі па-наску мусяць звацца адно зьвітар, гэзэнэ ад слова зьвіты. Хоць у нашае сям'і мы й называлі зьвітар швэндарам. І тэй «трапны» сьцёб ужо ад швэндацца. Дадамо, калі прасьвітар — гэта пан сьвятар, то проста сьвітар (ён жа сьвістар) ё міліцыянт (!). 🎓 Студэнты, нашай альмы, вашу матар, як мяркуеце: а як больш слушна: гатычны ці гатыцкі? А? Затое Максім Танк у адным вядомым вершы скарыстаў другі во варыянт. Ці вы ня чулі..? 🔥 З павагай, Янка гот ;) ✨
4
ЯНКА / адказаць
17.07.2018 / 16:02
🐟 Вельмішаноўная рыбка Хамса! У белмове няма слова шчэ. Лепш замяняйце яго адпаведнікам «супец з капусты». 🍜
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера