Знайсці
16.07.2018 / 11:579РусŁacБел

Гродзенцу не спадабалася, як на яго глядзяць у тралейбусе — і ён разабраўся

Цяжкае злачынства адбылося ў Гродне ў гэтую суботу. Увечары 14 ліпеня 46-гадовы мясцовы жыхар ехаў у тралейбусе №9. Мужчына быў п’яны, і яму не спадабалася, як на яго паглядзеў адзін з пасажыраў. Абурыўшыся, зламыснік нанёс пасажыру два ўдары шкляной бутэлькай па галаве, паведамляе міліцыя.

Пасля гэтага п'яны паспрабаваў уцячы, аднак пасажыры тралейбуса не далі яму гэта зрабіць. На найбліжэйшым прыпынку знаходзіліся вайскоўцы, якія затрымалі зламысніка. На мужчыну завялі крымінальную справу за хуліганства, яму пагражае да 5 гадоў.

УШ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера