Даслаць навіну
Знайсці
16.07.2018 / 00:36 51

«Ты, пачвара, хто такая?! Часам шкадую, што зараз не 1937 год!» Дыялог Pussy Riot і паліцэйскіх пасля затрымання

Падчас фіналу чэмпіянату свету па футболе на поле выбеглі чацвёра ўдзельнікаў расійскай суполкі Pussy Riot: Пётр Вярзілаў, Вольга Курачова, Вольга Пахтусава і Ніка Нікульшына. Яны назвалі сваю акцыю «Міліцыянт уступае ў гульню» і патрабавалі вызвалення палітвязняў.

Павялічыць выяву

Паліцыя затрымала ўсіх чацвярых. У інтэрнэце з'явілася відэа, знятае ў пастарунку.

Паліцэйскі: Кайданкі! Кайданкі мне сюды на абодвух! Ты, пачвара, хто такая? Прозвішча, імя, імя па бацьку. Вы што, вырашылі Расіі насраць?

Пётр Вярзілаў: Не, мы за Расію, мы за Расію.

Паліцэйскі: А вы ведаеце, што за гэта Расія будзе штрафныя санкцыі плаціць ФІФА?

Пётр Вярзілаў: Чаму?

Паліцэйскі: Па драчану!

Пётр Вярзілаў: Мы за Расію, відавочна, гэтак жа, як вы, калі вы за Расію.

Паліцэйскі: Вы Расію падставілі пад штрафныя санкцыі.

Пётр Вярзілаў: Мы не падставілі Расію, няпраўда.

Паліцэйскі: Вы ненармальныя?

Пётр Вярзілаў: Нармальныя.

Паліцэйскі: Дзе вы форму ўзялі?

Пётр Вярзілаў: Напракат.

Паліцэйскі: Напракат? Я часам шкадую, што зараз не 37 год. Проста, часам шкадую. Абасраць Расію, так?

Пётр Вярзілаў: Ды мы не абсіраць Расію, у нас няма мэты. Мы наадварот за Расію.

Паліцэйскі: Што мэты няма? Вы штрафныя санкцыі [неразборліва] на Расію.

2
Уладзімір / адказаць
17.07.2018 / 10:30
Расійскі быдлізм ва ўсей сваей красе. Праўда ен недалека адышоў ад нашага - беларускага.
Павінен - арыштуй і накажы, а вугнявіць , прыніжаць, збіваць людзей якія не могуць табе адказаць такім жа чынам- гэта магчыма толькі з мазгамі расійскага паліцэйскага, ну ці беларускага- розніцы німа ніякай. 
Безпакаранасць, уседазволенасць, немагчымасць прызваць сведак- ніякія аргументы не прымаюцца, дэбіл зайседы праў. Такія ж і суддзі, і следчыя , і пракуроры, і ....
1
Announcer / адказаць
18.07.2018 / 08:15
Скрэпны паліцай нешта блытае - у 37 годзе паліцаяў яшчэ не было.
3
небарака / адказаць
18.07.2018 / 11:12
У адной расйіскай  прапагандыскай перадачы пра рэптылоідаў, змовы ды плоскія планеты нядаўна узгадвалі гэнага паўленскага - і тут раптам рабатяга пераказвае гэтае аўнішка нам, дапаўняючы сваімі фантазіямі. Супадзенне? Не думаю. 
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29
30