Знайсці
14.07.2018 / 20:09141РусŁacБел

У Курапатах ідуць сутычкі. Яшчэ на аднаго актывіста наехала машына з расійскімі нумарамі

Актывістка Ганна Шапуцька паведамляе ў фэйсбуку, што супрацьстаянне паміж гаспадаром скандальнага рэстарана ў Курапатах «Паедзем, паядзім» бізнэсоўцам Леанідам Зайдэсам, а таксама яго сталым партнёрам Барысам Сурысам, якія знаходзяцца на месцы, і абаронцамі Курапат нарастае.

Паводле звестак Шапуцькі, чорная «Мазда» наехала на актывіста Леаніда Кулакова. У выніку ён упаў і пашкодзіў нагу, давялося выклікаць хуткую.

«Міліцыя, якая прыехала на месца здарэння, адмовілася прымаць заявы ад пратэстоўцаў. Замест гэтага міліцыянты пачалі складаць пратаколы на пратэстоўцаў. Міліцыя таксама не ўмешвалася, калі ахоўнікі і саўладальнік рэстарану Леанід Зайдэс схапілі і адцягнулі ў бок пратэстоўцаў, якія блакавалі мікрааўтобус», — паведамляе Свабода.

Журналістка Вольга Быкоўская вяла відэатрансляцыю на сваёй старонцы ў фэйсбуку:

Чытайце таксама:

Гаспадар скандальнага рэстарана ў Курапатах — 54-гадовы бізнэсмен Леанід Зайдэс

Хто такі Барыс Сурыс — расійска-ізраільскі бізнэсмен, які ўклаў грошы ў рэстаран у Курапатах 

nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031