Знайсці
14.07.2018 / 14:1531РусŁacБел

Лукашэнка паляціць у Маскву на фінал чэмпіянату свету па футболе

Аляксандр Лукашэнка 15 ліпеня па запрашэнні Уладзіміра Пуціна наведае Маскву, дзе на стадыёне «Лужнікі» будзе прысутнічаць на цырымоніі закрыцця і фінальным матчы чэмпіянату свету па футболе.

Фота Белта

Пра гэта паведамляе Белта са спасылкай на прэс-сакратарку кіраўніка беларускай дзяржавы Наталлю Эйсмант. Яна распавяла, што Аляксандр Лукашэнка ўважліва сачыў за падзеямі на мундыялі — матчамі групавога этапу і асабліва на стадыі плэй-оф.

Прэзідэнт у тым ліку высока ацаніў вынікі гульні гаспадароў турніру — расійскай зборнай, якая вельмі добра паказала сябе. «І, увогуле, на думку кіраўніка дзяржавы, па ходзе чэмпіянату многія каманды паказалі першакласны футбол. У кожным матчы прысутнічала інтрыга, незалежна ад рэгалій гульцоў і рангу фаварытаў. Гэты мундыяль сапраўды стаў адкрыццём новых зорных каманд», — адзначыла прэс-сакратарка.

Адказваючы на пытанне, за каманду якой краіны Аляксандр Лукашэнка будзе заўзець падчас фінальнага матчу, Наталля Эйсмант падкрэсліла, што перш за ўсё «за прыгожы і рэзультатыўны футбол».

У фінале чэмпіянату свету згуляюць зборныя Францыі і Харватыі, а напярэдадні, 14 ліпеня, за бронзу пазмагаюцца Бельгія і Англія.

nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930