Даслаць навіну
Знайсці
0
Юрась Беларус / адказаць
21.07.2018 / 10:51
Добры па-сутнасці артыкул. Але яму не хапае камфортнага для чытача афармлення. На мой погляд, варта было б уціснуць усю інфармацыю ў табліцу і размясціць яе ў канцы артыкула. Бо ў табліцы параўноўваць лёгка.
3
Вожык / адказаць
21.07.2018 / 11:15
Карысны артыкул. Мне паспадобы Лебядзiны, былi там разы 3-4 - https://youtu.be/k16Uxi9jfsc
3
Былы плывец / адказаць
21.07.2018 / 11:16
Для сябе я ўжо ўсе дадзеныя пракачаў і выбраў "Дрымлэнд". Бо тут галоўным ставіцца просты адпачынак з чыстай вадой ракі і марскіх волнаў. На дзень адпачынку - усяго 20 рублёў. Экстрэмальныя пачуцці ад горак - другасная рэч. З пункту гледжання бяспекі - гэта правільна, бо экстрэмальныя нагрузкі можна паспрабаваць, але іх павінна быць мала, каб у захапленні ад іх не праехацца некалькі разоў уніз галавой, не атрымаць ваду ў нос, а потым - у мозг і не памерці ад водазліцця ў мозг.
0
Марыя / адказаць
21.07.2018 / 13:32
Аквапарк у Маладзечне цяпер утак сабе стане. 

Апошні раз былі ў пачатку ліпеня. Шафкі не зачыняюцца, рэчы трэба пакідаць проста так - з адчыненымі дзверкамі. З трох горак працуюць толькі дзве. На наша пытанне, чаму не працуе адна з горак, нам адказалі, што звычайна яна нікому не трэба, уключаць  яе не выгадна (от це на, а заплацілі мы за ўсё!). Працуе толькі палова ад таго "джакузі" - не працуюць фантанчыкі. Мы аплацілі таксама сауну, але атрымліваецца, што ніхто за тым не сочыць - хто мае адпаведны бранзалет для наведвання сауны, а хто не. Адзін наглядальнік сядзіць у аквазоне, яму пофіг. Можа, таму і не хапае сродкаў для ўтрымання аквапарка ў належным стане? Сауна нармальная, а ў турэцкай бане было натуральная пекла - адчуваеш сябе фрыкадэлькай на пару, але яна не мусіць быць такой. Фены працуюць не ўсе.

Раней мы наведвалі гэты аквапарк як мінімум раз на год, калі прыязжалі да сваякоў, таму што звычайна там не так шмат народа, як у Лебядзіным, і танней. Але наступным разам думаю, што не. За чатыры гадзіны на траіх мы аддалі нармальную суму грошай, а сэрвіс атрымалі так сабе.
3
цень макарона / адказаць
21.07.2018 / 13:42
Назоў -- ад яго перасмыкнула. Дзе купацца, калі мора няма? Дык у рэчцы, у возеры, якіх у нас аёй, нягледзячы на меліяратыўны ўдар бальшавікоў. Да таго ж, прэсная вада больш сябровістая да чалавека. І мора -- чым яно адрозьніваецца ад пустыні? Той самы нежылы абсяг. Варожая для чалавека стыхія без берагоў. Небеларускі назоў. 
0
Павал / адказаць
21.07.2018 / 14:50
Самы лепшы аквапарк-гэта Свiслач i вдсх на ей,усе уключана ды завiсiць ад вiду адпачынку
0
Нарацкі Сямён / адказаць
21.07.2018 / 15:52
ой не смяшыце, дзякуючы ўнучцы, якая любіць аквапаркі(а я люблю ўнучку), наведаў мноства аквапаркаў спачатку ў Прыбалтыцы і Польшчы. Потым свае ў Гародні і Мінску. Азерны - звычайны санаторны басейнчык з парай смешных горак(чаму тады санаторныя басейны Белай русі і Спадарожніка ў Нарачы не аквапаркі?), на Горкага ўвогуле басейн з дарожкамі 50м, праводзяцца спаборніцтвы па плаванню.. ну і збоку пара джакузей, горак невялічкіх..  гатэль Беларусь у Мінску прыкладна тое, што Азерны, Фрыстайл цэнтр - функцыянальна прызначаны для падрыхтоўкі спартсменаў. Карацей, на маю думку аквапаркі ў еўрапейскім разуменні ў нас 2 - Лебядзіны і з нацяжкай Дрымленд, бо ён сезонны
1
Юрась Беларус / адказаць
21.07.2018 / 16:03
цень макарона, рэчак ды азёраў дастаткова, ды яны на сёння амаль усе забруджаныя. Пакуль знойдзеш чысты вадаём, пакуль даедзеш да яго... Прасцей заплаціць ды схадзіць у аквапарк з чыстай вадой.
2
Зацінка / адказаць
21.07.2018 / 17:48
Кошты якраз для тых, хто мае заробак у 300-400 рублёў
1
Андрусь / адказаць
21.07.2018 / 23:47
У "Лебядзіным", усё, здаецца, файна. Але вось мне, як лазневаму гурману бракуе рускае лазні ў спа-зоне. 
Намінальна яна там ёсць. Падыходзіш у дальні правы вугал спа-зоны, ля шкляных дзвярэй надпіc (па-расійску, дарэчы, што адразу насцярожвае!): "Баня русская". Ну добра - зрэшты, там у "Лебядзіным" усё "только для белых" - то бок, для асіміляванага расійскім этнічным уплывам мясцовага насельніцтва, якое карыстаецца расійскаю моваю, ды рознага кшталту мігрантаў ды расійскамоўных турыстаў, беларусаў там відавочна не асабліва чакаюць). Там не менш, заходзіш у гэтую быццам бы "Рускую лазню, аж яна ані не руская! Яна ж расійская! 
У рускай лазні мусіць быць пасудзіна з гарачай вадою, якую (ваду) наведнікі паддаюць на разагрэтыя камяні, ствараючы сабе патрэбную тэмпературу больш альбо менш вільготнае пары. Але самае галоўнае: парацца ў рускай лазні венікамі - бярозавымі, дубовымі (асабіста я больш люблю дубовыя, бо яны градус падвышаюць, а бяроза скрадае) альбо нейкімі папулярнымі зараз экзатычнымі - эўкаліптавымі, піхтавымі і г.д. 
А ў "Лебядзіным" няма ні пасудзіны з вадой, ні венікаў нідзе ў аквапарку не прадаюць. Людзі сядзяць і нібы селядцы марынуюцца ва ўласным поце без аніякай фізічнай нагрузкі і хаця б якіх рухаў, як у фінскай (прывітанне этнагенэзу расійцаў!!!) сауне. А каб паддаць жару, знаўцы ідуць па лёд, што сыпліцца з нейкае трубы ў холе спа-зоны, ды прыкладаюць той лёд да датчыка тэмпературы, каб нейкая аўтаматыка "падумала", што лазня астудзілася, ды ўключыла электратэны пад камянямі і апошнія хаця б крыху пагарачэлі. 
Ну і якая ж гэта руская лазня? Гэта гібрыд рускай (ад яе засталося тое, што нейкім чынам на камяні ўсё ж трапляюць нейкія кропелькі вільгаці, ад якой паветра ўсё адно даволі не насычаецца малекуламі Н2 і О і ад недахопу выпаленага тэнамі і каменнем кіслароду пачынае дурнець галава) і фінскай (сухой) сауны. Сумесь рускага і фінскага некалі дала свету расійцаў (праўда, з дамешкам рознага кшталту цюркаў, але і іхнюю прыкмету можна ў гэтай лазні знайсці, бо сядзець і марынавацца там трэба ў споднім адзенні). Таму я і кажу, што то не руская, а расійская лазня! ))

Ну і яшчэ, што там прышпільнага, дык гэта ўваход у мужчынскую душавую. Пераапрануўшыся з вулічнага адзення ў плавальнае "народзец" звычайна трапляе ў зону шафачак. Паладаваўшы ў шафкі свае рэчы, людзі бачаць насупраць бліжэйшых шафакчак і асноўных праходаў дзверы з надпісам "Аква-зона" і выявай чалавека без прыкметаў адзення (першасныя полавыя прыкметы таксама ніяк не адлюстраваныя). Ну і сунуцца ў тыя дзверы. Прычым, вельмі часта туды пхнуцца і жанчыны, бо каб знайсці дзверы з такім самым надпісам але чалавекам у спадніцы (мо шатландац?)), трэба прайсці яшчэ метраў 30 у далёкі кут зоны шафак, куды ніхто звычайна не даходзіць. Таму ў тых першых (мужчынскіх) дзвярах часцяком здараюцца канфузы. Прычым кабеты звычайна, убачыўшы мужчынку, які абмываецца пасля сеансу аквапаку, паводзяцца так, нібыта той мужчынка іх там цяпер абавязкова мусіць згвалціць: вішчаць, бы свіння ў плоце, і з жахам кідаюцца наўцёкі. Упудзіўшыся, бывае, блытаюць яшчэ адныя дзверы, ужо ўнутры мужчынскае душавое, і трапляюць у прыбіральню і там ужо зусім у адчаі кідаюцца куды вочы глядзяць ды лямантуюць: "Ай, госпадзі, как жэ атсюдава выйці?"

Карацей - прышпільненькі аквапарчык!  Раю! ))) 
0
Яўген з Гародні / адказаць
23.07.2018 / 15:12
У тэксце, дзе ідзе гаворка пра Аквапарк у Гародні, на фота аквапарк у санаторыі Азёрны. пераблыталі
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера