Знайсці
13.07.2018 / 07:5565РусŁacБел

Веласіпедыст збіў з ног дзяўчыну, што гуляла з сабакам на веладарожцы. Міліцыя палічыла, што ён не вінаваты

Мінчук T. збіў дзяўчыну, якая гуляла па веладарожцы. Яна звярнулася ў міліцыю — але пасля доўгіх разглядаў крымінальную справу заводзіць не сталі. Ліст з УУС адміністрацыі Цэнтральнага раёна апублікавала Мінскае веласіпеднае таварыства.

Згодна з дакументам, вечарам 26 сакавіка веласіпедыст Т. збіў дзяўчыну, якая выгульвала сабаку на веладарожцы недалёка ад гасцініцы «Марыёт». Дзяўчына атрымала цялесныя пашкоджанні і звярнулася ў міліцыю.

29 чэрвеня ў УУС адміністрацыі Цэнтральнага раёна адказалі: крымінальная справа па артыкуле 155 КК «Прычыненне цяжкага або менш цяжкага цялеснага пашкоджання па неасцярожнасці» заводзіць не будуць, бо няма складу злачынства — веласіпедыст ПДР не парушыў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930