Знайсці
12.07.2018 / 22:343РусŁacБел

Мінчук, які здымаў стрэс сякерай, атрымаў 3,5 года турмы

Суд Савецкага раёна Мінска прысудзіў 24-гадовага жыхара сталіцы, які бегаў з сякерай за мінакамі, да 3 гадоў 6 месяцаў пазбаўлення волі, паведамляе Мінскі суд.

Увечары 28 лютага ў лесапаркавай зоне побач з вуліцай Нікіціна ў Мінску 50-гадовы мужчына выгульваў сабаку. Калі гадаванец пачаў гучна брахаць, гаспадар павярнуўся і ўбачыў невядомага маладога чалавека, ніжняя частка твару якога была заслонена тканінай. Ён трымаў сякеру ў паднятай уверх правай руцэ. Мужчына спалохаўся і разам з сабакам пабег дадому, а чалавек з сякерай яго даганяў. У выніку 50-гадовы мінчук схаваўся за плотам дома.

Мужчына паведаміў пра здарэнне ў праваахоўныя органы і расказаў пра прыкметы нападніка. Участковыя высветлілі асобу падазраванага — 24-гадовага жыхара Мінска затрымалі і змясцілі ў ізалятар часовага ўтрымання. Пры аглядзе на месцы здарэння і па месцы яго жыхарства следчыя з удзелам экспертаў канфіскавалі часткі сякеры.

Паводле слоў маладога чалавека, ён накіраваўся ў лес пакалоць дровы, каб зняць стрэс. Перад гэтым выпіў спіртное і лекі. Таксама высветлілася, што за гадзіну да апісаных падзей мінчук пагражаў сякерай яшчэ двум людзям.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера