Знайсці
12.07.2018 / 21:5912РусŁacБел

Жыхару Светлагорска, які дазволіў сябру пакурыць марыхуану ў сябе ў кватэры, пагражае 5 гадоў турмы

У маі 25-гадовы жыхар Светлагорска дазволіў скарыстацца сваёй кватэрай 38-гадоваму знаёмаму. Ён вырашыў пакурыць там марыхуану. Цяпер гаспадару кватэры пагражае крымінальнае пакаранне.

«Падазраваны даў памяшканне асобе, якая дапускае немедыцынскае ўжыванне наркотыкаў, — тлумачыць следчы па асабліва важных справах Васіль Марушэнка. — Падчас агляду кватэры былі канфіскаваныя наркатычныя рэчывы і прыстасаванні для іх ўжывання».

У дачыненні да гаспадара кватэры распачата крымінальная справа па ч.1. арт. 332 КК Беларусі «Прадастаўленне памяшканняў для вырабу, перапрацоўкі і (або) спажывання наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх аналагаў або іншых адурманьваючых рэчываў».

Мужчыну пагражае пакаранне ў выглядзе арышту, або абмежавання волі на тэрмін да пяці гадоў, або пазбаўлення волі на тэрмін ад двух да пяці гадоў.

Ранак

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930