Знайсці
12.07.2018 / 15:4213РусŁacБел

Гендырэктара аднаго з дзяржхолдынгаў затрымалі за хабар 85 тысяч еўра

Гендырэктара аднаго з дзяржхолдынгаў затрымалі за хабар у 85 тысяч еўра, паведаміла БЕЛТА старшы оперупаўнаважаны па асабліва важных справах галоўнага ўпраўлення па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі МУС Вераніка Пасмецьева.

«Супрацоўнікі галоўнага ўпраўлення па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі крымінальнай міліцыі МУС за атрыманне хабару ў асабліва буйным памеры ад прадстаўніка камерцыйнага суб'екта затрымалі ў Менску генеральнага дырэктара аднаго з дзяржаўных холдынгаў. Памер незаконнага грашовага ўзнагароджання за забеспячэнне перамогі ў тэндэры на закупку тэхналагічнага абсталявання і своечасовай аплаты склаў 85 тысяч еўра. Пры ператрусе ў яго дома канфіскавана 140 тысяч даляраў у эквіваленце », - праінфармавала Вераніка Пасмецьева.

Следчым камітэтам у дачыненні да кіраўніка холдынгу заведзена крымінальная справа па ч.3 арт. 430 КК (атрыманне хабару ў асабліва буйным памеры). Яго санкцыя прадугледжвае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам да 15 гадоў з канфіскацыяй маёмасці і з пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады або займацца пэўнай дзейнасцю. Праводзіцца далейшае расследаванне.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера