Даслаць навіну
Знайсці
12.07.2018 / 14:12 46

Дачка Васіля Жарко — дырэктарка модных салонаў прыгажосці ФОТЫ

Віцэ-прэм'ер Васіль Жарко застаецца ўскосным удзельнікам буйнога разбіральніцтва — затрыманыя дзясяткі высокапастаўленых медыкаў, аднак ён, колішні міністр аховы здароўя, застаецца на свабодзе.

Дачка Жарко: «Тата не затрыманы. Я з ім толькі што размаўляла»

«Наша Ніва» расказвае пра сям'ю ўплывовага чыноўніка.

У 1980-ыя Васіль Жарко пабраўся шлюбам з Надзеяй — начальніцай драгічынскай крамы. Разам яны жылі ў Брэсце, пасля перабраліся ў Мінск. Зараз ёй 68 гадоў.

У сям’і Васіля і Надзеі Жарко адна дачка. Вользе 28 гадоў. Яна скончыла факультэт міжнародных адносінаў БДУ, праз год выйшла замуж, цяпер гадуе сына і дачку.

Павялічыць выяву

Фота vk.com

Вольга Разгонава — дырэктарка сеткі салонаў прыгажосці Pastelle Salons. Гэтыя цырульні знаходзяцца ў гандлёвых цэнтрах «Тытан» і «Замак», а таксама ў гатэлі «Марыёт».

Жаночая стрыжка доўгіх валасоў з укладкай тут можа каштаваць да 80 рублёў. Столькі ж можна заплаціць і за мужчынскую стрыжку.

Сетка салонаў мае дачыненне да латвійскага бізнэсу, які заснаваў яе муж, 39-гадовы Руслан Разгонаў (Ruslans Razgonovs).

Павялічыць выяву

Фота Facebook.com

«Яго стварылі два на той час маладыя прафесіяналы — Руслан Разгонаў і Эдгар Заблоцкі. Для таго, каб рэалізаваць назапашаны вопыт, шматлікія задумкі і велізарны патэнцыял майстрам бракавала толькі аднаго — сустрэць адзін аднаго. Калі гэта адбылося, агульнае бачанне развіцця індустрыі моды і жаданне падарыць людзям максімальную свабоду рэалізацыі іх ідэй, дазволіла сябрам неўзабаве стаць яшчэ і партнёрамі — у 2005 годзе Руслан і Эдгар адкрылі першы салон Pastelle», — расказваецца на сайце кампаніі.

Некалькі месяцаў таму Вольга Разгонава атрымала ў падарунак ад бацькоў апартаменты ў Драздах — кватэру плошчай больш за 120 квадратных метраў. Гэта падзея супала па часе з тым, што за Нацыянальнай бібліятэкай скончылася будаўніцтва сямейнага катэджа плошчай каля 500 квадратных метраў.

Павялічыць выяву

Фота vk.com

Чытайце таксама:

Па слядах Пастаялкі: як Васіль Жарко зрабіў кар’еру міністра аховы здароўя

Віцэ-прэм’ер Васіль Жарко дабудаваў катэдж на 500 м2 у закрытым элітным пасёлку

Дзе жывуць і чым займаюцца дзеці беларускіх топ-чыноўнікаў ФОТЫ

Браніслаў Юрэвіч

0
Железный Дровосек / адказаць
15.07.2018 / 12:51
в колхозном строе все решается по знакомству,от степени приближенности к пастуху,который корм в корыто месит.Попробовала бы она без этакого папеньки хоть что-нибудь сделать)))))
0
Бася / адказаць
16.07.2018 / 08:43
руслан на чечена похож очень
0
Люстэрка / адказаць
18.07.2018 / 22:04
Вось да якога стану давёў бальніцы яе тата, які траціў грошы краіны не на лячэнне хворых і рамонт бальніц, а на катэджы і кватэры для сябе і членаў сваёй сям'і. https://nn.by/?c=ar&i=212882 Туберкулёзная бальніца ў Гомелі выглядае як пасля бамбёжкі ВІДЭА Фарба, якая пасыпалася, расколіны на сценах, цвіль, брудныя вокны, пра стан туалетаў проста страшна казаць.
https://nn.by/?c=ar&i=212882
https://nn.by/?c=ar&i=212882

Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2017 2018 2019
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30
31