Знайсці
11.07.2018 / 16:5717РусŁacБел

«Ужо два тыдні няма на працы». У сталічных бальніцах занепакоеныя адсутнасцю калег

«Справа медыкаў» з кожным днём прырастае новымі прозвішчамі. Пры гэтым у шпіталях наўпрост не кажуць, што калегі затрыманыя, а ўдакладняюць, што не ведаюць, дзе яны. Іх проста няма на працы, але пры гэтым яны не ў адпачынку, паведамляе Tut.by.

Галоўны доктар 1-ай бальніцы не з'яўляецца на працы з 22 чэрвеня. Фота: Кацярына Барысевіч, Tut.by.

У 1-ай гарадской клінічнай бальніцы ў Мінску абавязкі галоўнага лекара Алега Фаміна выконвае яго намеснік. Супрацоўнікі клінікі адсутнасць галоўнага лекара звязваюць з гучнай карупцыйнай справай. І не выключаюць, што Фамін зараз за кратамі, хоць афіцыйна гэтую версію праваахоўныя органы не пацвярджаюць.

Інфармацыю пра тое, што Алег Фамін зараз не працуе, пацвердзілі некалькі чалавек.

Зараз абавязкі галоўнага доктара выконвае яго намеснік.

Алег Фамін па-ранейшаму лічыцца галоўным доктарам бальніцы. Фота: Кацярына Барысевіч, Tut.by.

Цяпер медыкі абмяркоўваюць затрыманне яшчэ аднаго галоўнага лекара — Сяргея Карыцькі, кіраўніка Рэспубліканскага цэнтра медыцынскай рэабілітацыі і бальнеалячэння.

Цяпер выконвае абавязкі яго намеснік Ірына Хмара.

Пра тое, што адным з магчымых фігурантаў зачысткі Мінздароўя стаў і адзін з намеснікаў РНПЦ дзіцячай хірургіі, галоўны лекар Канстанцін Драздоўскі сказаў:

— Я ўстрымаюся ад каментароў.

Як высветлілася, ужо каля двух тыдняў у медыцынскім цэнтры МТЗ адсутнічае на працы намеснік галоўнага доктара па медыцынскай частцы Сяргей Семіжон. Гэтую інфармацыю Tut.by пацвердзіў галоўны доктар клінікі.

Датэлефанавацца ў прэс-службу Міністэрства аховы здароўя і КДБ не ўдалося.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930