Даслаць навіну
Знайсці
11.07.2018 / 15:27 24

«Гэта ж крута было!» — беларусы, якіх асудзілі за акцыю ў Асвенціме, пакуль на волі

У студзені 2018 года дваіх беларусаў — Мікіту Валадзько і Адама Бяляцкага — прысудзілі да турэмных тэрмінаў у Польшчы. Хлопцаў пакаралі за акцыю, якую яны правялі ў Асвенціме, тады яны распрануліся і забілі ягня.

Павялічыць выяву

Прайшло паўгода, але і Валадзько, і Бяляцкі пакуль што на волі. Яны чакаюць разгляду апеляцыі, якую падалі адразу пасля прысуду.

Акцыя ў Асвенціме прайшла яшчэ ў сакавіку 2017 года. Тады Бяляцкі, Валадзько і яшчэ некалькі чалавек (палякі, беларусы, грамадзянін Германіі) распрануліся дагала і завесілі лозунг «Arbeit Macht Frei» расцяжкай з надпісам «Love». Яны спрабавалі прыкаваць сябе адзін да аднаго кайданкамі. Падчас акцыі Бяляцкі і Валадзько зарэзалі ягня.

Удзельнікі акцыі назвалі яе антываеннай, накіраванай супраць узброеных канфліктаў. Праўда, па словах удзельнікаў, забойства ягняці не было запланаваным, гэта была ідэя Бяляцкага і Валадзько.

Суд прайшоў у студзені. Адам Бяляцкі атрымаў 1 год і 6 месяцаў зняволення, Мікіта Валадзько — 1 год і 2 месяцы. Абодвум забаранілі мець хатніх жывёлаў цягам 10 гадоў плюс далі штрафы. Астатнія ўдзельнікі атрымалі па году абмежавання волі.

Павялічыць выяву

Суд над удзельнікамі акцыі. Фота — Радыё Свабода

Валадзько і Бяляцкі падалі апеляцыю, сплацілі заклад (штосьці каля 500 даляраў), таму застаюцца на волі.

Як патлумачыў «Нашай Ніве» Мікіта Валадзько, вынік разгляду апеляцыі будзе вядомы прыкладна ў верасні. Да гэтага часу хлопцы пад падпіскай: не могуць выязджаць з Польшчы і тры разы на тыдзень мусяць наведваць аддзяленне паліцыі, каб адзначацца. Калі суд вырашыць адхіліць апеляцыю, то беларусаў адправяць за краты адбываць тэрміны.

Павялічыць выяву

Мікіта Валадзько. Фота - Радыё Свабода

Пакуль што хлопцы працуюць. Як кажа Валадзько, «калі атрымліваецца, то ў мастацтве, калі не, то на гастарбайтарскіх працах». Але ён пра акцыю не шкадуе.

«Гэта ж крута было!» — кажа Валадзько. А забойства ягняці ў межах акцыі хлопец тлумачыць так: «Акцыя мае падраздзелы, якія робяць яе крутой. Некаторыя прыгожыя, некаторыя важныя, а некаторыя — жахлівыя».

Павялічыць выяву

Адам Бяляцкі. Фота — Радыё Свабода

Адам Бяляцкі таксама паведаміў «Нашай Ніве», што не шкадуе пра акцыю. На яго думку, нават калі давядзецца правесці найбліжэйшыя паўтара годы за кратамі, то акцыя была вартай гэтага.

УШ

1
Al / адказаць
12.07.2018 / 04:03
ну што тут сказаць. маладыя людзі не разумеюць старэйшых. зусім.
старэйшыя, калі разумныя, трохі разумеюць маладых, бо помняць, як самі такімі былі.
яны парушылі закон для "фану". калі б іх сапраўды так турбаваў лёс чалавецтва, яны б ратавалі людзей - на жаль, магчымасьцяў для гэтага больш як дастаткова - а не забівалі б ягнят.
3
Al / адказаць
12.07.2018 / 04:07
асабіста не знаёмы з Алесем Бяляцкім, але шчыра спачуваю. што зробіш, бывае.
5
Сазон / адказаць
12.07.2018 / 09:50
Да не ставьте вы знак равенства между Куропатами и Освенцимом. В Куропатах расстреливали. А концентрационные лагеря были во многих странах, в том числе в США, Советском союзе и др. И концентрационный лагерь - это не есть "лагерь смерти", как нас старательно приучают, и не с теми целями они создавались. А в Освенциме, как и в других лагерях, до 1943 года вообще неплохо жили. Даже посылки получали и гуманитарную помощь. При этом эффективно работали на производстве. Я не говорю, что это хорошо и правильно, но не было там никакого массового уничтожения. Это тиф. От грязи и плохого снабжения лагерей, являвшегося следствием разрушенных союзниками немецких коммуникаций. Обо всем этом можно прочитать.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2017 2018 2019
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30
31