Даслаць навіну
Знайсці
11.07.2018 / 12:27 34

Лукашэнка пра Аршанскі авіярамонтны завод: Гэта дзяржпрадпрыемства ад сёння

Павялічыць выяву

Аляксандр Лукашэнка патрабуе аднавіць эфектыўную працу Аршанскага авіярамонтнага завода. Адпаведнае даручэнне ён даў сёння, наведваючы гэта прадпрыемства, паведамляе БелТА

«Уласніка ўжо тут няма (гаворка аб акцыянерах ПАА «Матор Січ»(Украіна) і ЗАТ «Сістэмы інвестыцый і інавацый»(Беларусь). Уласнікі — вы (дзяржаўныя арганізацыі). Усе ўласнікі, якія тут былі, яны адмовіліся самі ад гэтага завода. Таму дзейнічайце. Гэта дзяржаўнае прадпрыемства з сённяшняга дня», — заявіў кіраўнік дзяржавы.

Як паведамілі Аляксандру Лукашэнку, падрыхтаваны працэс вяртання завода ва ўласнасць дзяржавы. Аднак кіраўнік дзяржавы выказаў шэраг нараканняў у адрас Міністэрства транспарту і камунікацый за тое, што яно і ў папярэдні перыяд самаўхілілася ад сітуацыі на гэтым прадпрыемстве. Пры гэтым ён падкрэсліў, што ў дадзеным выпадку адсутнасць ва ўласнасці дзяржавы акцый не магло служыць апраўданнем. «Тут працуюць мае людзі, твае людзі — беларусы працуюць, рускія — нашы грамадзяне Беларусі. Якая розніца, каму належаць гэтыя акцыі. Гэта наша задача, каб людзі тут атрымлівалі нармальную заработную плату», — сказаў беларускі лідар, звяртаючыся да міністра Анатоля Сівака.

Ён даручыў на працягу ліпеня вырашыць усе пытанні ў дачыненні да ведамаснай падпарадкаванасці прадпрыемства. «Завод павінен працаваць, чаго б гэта ні каштавала. Заводу не толькі быць — гэты завод павінен мець перспектыву развіцця. І пакладзеце мне на стол архітэктурны праект і іншае з улікам таго, што тут робіць бізнэс для пашырэння аэрапорта і гэтак далей, — заявіў ён. — Сядайце і вызначае. Не дай бог я яшчэ раз прыеду ў Оршу і будзе такая сітуацыя».

Аляксандр Лукашэнка лічыць неабходным дакладна вызначыць не толькі бліжэйшыя планы па развіцці завода, але і на перспектыву з улікам таго, што падобнае прадпрыемства будзе запатрабавана на працягу многіх гадоў. «Верталётная вытворчасць і мадэрнізацыя, аднаўленне, рамонт верталётаў — у свеце іх мора — таму кавалак працы ў вас добры», - звярнуў увагу кіраўнік дзяржавы.

1
HENRIK KWINTA / адказаць
11.07.2018 / 22:10
Ну и этому заводу будет кердык как и всем остальным КАК задолбал этот сказочник со своей тыщай
0
Белорус / адказаць
11.07.2018 / 23:36
шлёма, У нас нет ни одного частника. который честно деньги сам заработал при законах одинаковых для всех. поэтому со всеми "частниками" нужно разбираться индивидуально где что взяли.  
0
Дамавы / адказаць
12.07.2018 / 00:15
"Тут працуюць мае людзі, твае людзі — беларусы працуюць, рускія — нашы грамадзяне Беларусі.
https://nn.by/?c=ar&i=2124"

Расейцы нам не друзья и не сваи.Кагда цебе ани радня - ляци к Валодзику и Дзимку, ну и там и астанься.Дай нам ужэ атдахнуць ат калхознага ига.Хвацит.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31