Знайсці
11.07.2018 / 10:231РусŁacБел

Беларускі школьнік выйграў футбольную стажыроўку ў трэнера з Італіі ФОТЫ

10 ліпеня ў Мінску прайшоў першы дзіцячы турнір у пану — модную разнавіднасць вулічнага футбола, дзе ролю поля выконвае рынг 4,2x2,2 метра, замест варот — ногі саперніка, а імклівы матч займае крыху больш за 5 хвілін.

Пераможцам Лігі Спорціка стаў дзесяцігадовы Дзіма, ён атрымаў у «рэпетытары» італьянца Рока Фіямела, экс-трэнера моладзевай каманды ФК «Дынама-Мінск», з якім бясплатна будзе займацца футболам на працягу трох месяцаў, і запас дзіцячай вады «Святая крыніца. Спорцік» («Святой источник. Спортик») для карысных трэніровак.

У дзіцячую fun-зону «Спорцік», дзе прайшоў турнір, запрашаюць усіх, хто хацеў бы прышчапіць сваім дзецям здаровыя звычкі піць чыстую ваду і займацца спортам. Штодзень тут праходзяць трэніроўкі з найлепшымі дзіцячымі футбольнымі акадэміямі, ад ФК «БАТЭ» да фрыстайлістаў LegacY.

«Любоў да спорту, як і любыя карысныя звычкі, павінны прышчапляцца бацькамі сваім дзецям з ранняга ўзросту, — распавядае Дзяніс Крупец, прадстаўнік брэнда «Святая крыніца. Спорцік» і арганізатар першай дзіцячай fun-зоны. — Дзеці нашмат больш актыўныя за дарослых, і страта нават 2% вады адбіваецца на іх самаадчуванні. «Святая крыніца. Спорцік» запрашае на fun-зону менавіта сем'і, паколькі сумесная гульня ў футбол дапамагае бацькам стаць прыкладам для дзяцей і ў інтэрактыўнай форме паказаць важнасць заняткаў спортам і захавання рэжыму піцця».

10 ліпеня маленькія спартсмены гулялі ў дваровы футбол пану — разнавіднасць вулічнага футбола, дзе галы забіваюць не ў вароты, а паміж ног саперніка. Сачылі за гульнёй Мікалай Хадасевіч, спартовы каментатар тэлеканала «Беларусь-1» і Павел Цагельнікаў, прызёр чэмпіянату Беларусі па футбольным фрыстайле.

Стартаваў турнір а 16-й гадзіне з серыі пенальці, дзякуючы якім з амаль 50 удзельнікаў выбралі 8 самых моцных футбалістаў. Менавіта яны выйшлі ў плэй-оф, каб пазмагацца за права трэніравацца ў Рока Фіямела. Экс-трэнер юнацкага «Дынама-Мінск» цяпер адказвае за падрыхтоўку маладых спартсменаў у ФК «Прамень» і рыхтуе да запуску першую ў Беларусі школу, дзе гульні ў футбол навучаюць па індывідуальнай праграме для кожнага спартсмена, практычна адзін на адзін з трэнерам. У турніры ўдзельнічалі хлопчыкі і дзяўчынкі ад 6 да 12 гадоў. Пераможцам стаў дзесяцігадовы Дзіма, ён будзе займацца футболам тры разы на тыдзень на працягу трох месяцаў па італьянскіх методыках.

Для таго, каб пасля турніру ўсе ўдзельнікі змаглі аднавіць сілы, у fun-зоне пастаянна адкрыты спартыўны «бар», дзе замест салодкіх напояў падаюць чыстую ваду «Святая крыніца. Спорцік», а водныя «бармэны» могуць разлічыць рэжым правільнага піцця ў залежнасці ад вагі, росту і фізічнай падрыхтоўкі.

Fun-зона «Спорцік» адкрыта ў Парку Перамогі штодня з 16:00 да 20:00 да 15 ліпеня ўключна, калі і адбудзецца вырашальны матч мундыяля.

Калі сочыце за чэмпіянатам свету па футболе, раім вам зрабіць стаўку ў Букмекерскай канторы Марафон!

Партнёрскі матэрыял

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера