Знайсці
10.07.2018 / 20:432РусŁacБел

Tesla плануе пабудаваць велізарны завод у Кітаі на 500 тысяч машын у год

Tesla плануе стварыць на тэрыторыі Кітая ў прыгарадах Шанхая завод па выпуску аўтамабіляў, здольны вырабляць да 500 тысяч машын у год, паведамляе Jalopnik.

Tesla працуе над стварэннем вытворчасці ў Кітаі больш за год. Улетку 2017 года прайшлі перамовы з урадам Шанхая для вывучэння мясцовай вытворчасці. З тых часоў вытворчасць у Кітаі стала яшчэ больш прывабнай, таму што Кітай павялічыў імпартную пошліну на амерыканскія аўтамабілі да 40%, у параўнанні з 25% у мінулым годзе.

Ілан Маск ясна даў зразумець, што Tesla імкнецца наладзіць вытворчасць аўтамабіляў у Кітаі ў рамках імкненняў па хуткаму росту кампаніі ў найбліжэйшыя гады. У маі Маск сказаў, што Tesla хоча распачаць вытворчасць красовера Model Y да 2020 года і намякнуў, што будаўніцтва завода ў Шанхаі непазбежна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930