Знайсці
10.07.2018 / 20:2050РусŁacБел

Іміграцыя ў Літву ўпершыню з 2004 года перавысіла эміграцыю

Іміграцыя ў Літву ўпершыню пасля ўступлення краіны ў ЕС у 2004 годзе перавысіла эміграцыю: у краіну ўехала больш людзей, чым пакінула яе, піша Delfi.lt са спасылкай на справаздачу за першае паўгоддзе Дэпартамента статыстыкі Літвы.

Фота: pxhere.com.

Другі месяц запар ведамства фіксуе сітуацыю, пры якой афіцыйная іміграцыя больш, чым эміграцыя.

Паводле яго даных, са студзеня па чэрвень у Літву імігравалі 19,2 тысячы чалавек, дзве траціны з якіх склалі грамадзяне Літвы, якія вярнуліся. За той жа перыяд 2017 года налічылі 9,3 тысячы імігрантаў. Пакінула Літву 20 тысяч пастаянных жыхароў. Годам раней гэты паказчык складаў 26 тысяч чалавек.

За гады незалежнасці насельніцтва Літвы з-за адмоўнага дэмаграфічнага прыросту і масавага выезду на заробкі скарацілася з 3,7 мільёна ў 1990 годзе да 2,8 мільёна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930