Даслаць навіну
Знайсці
10.07.2018 / 19:08 6

Крышціяну Раналду расказаў, чаму сышоў з «Рэала» ў «Ювентус»

Партугальскі футбаліст Крышціяну Раналду ў новым сезоне будзе гуляць за італьянскі клуб «Ювентус». Пагадненне аб пераходзе было падпісана з яго цяперашнім клубам «Рэал Мадрыд».

Паводле ўмоў кантракта, 34-гадовы нападаючы правядзе ў «Ювентусе» 10 гадоў.

Павялічыць выяву

Фота: фэйсбук Крышціяну Раналду.

Нападаючы патлумачыў, чаму вырашыў перайсці з мадрыдскага «Рэала» ў турынскі «Ювентус». Словы форварда прыводзяцца на сайце клуба.

«Мне здаецца, настаў час адкрыць новы этап у маім жыцці, таму я папрасіў клуб адпусціць мяне. Прашу ўсіх заўзятараў зразумець мяне. Фанаты былі неверагодныя ўсе дзевяць гадоў. Гэта былі унікальныя дзевяць гадоў. Гэта было захапляльны час, хоць і цяжкі, бо ў «Рэала» заўсёды былі высокія патрабаванні», — напісаў Раналду ў развітальным пасланні.

У складзе «Рэала» Раналду чатыры разы заваёўваў самы прэстыжны клубны кубак Еўропы — Лігу чэмпіёнаў, аднак, як паведамляецца, яго адносіны з прэзідэнтам клуба Фларэнціна Перэсам былі нацягнутымі.

Дакладная сума кантракта пакуль не абвешчаная, але, як чакаецца яна можа стаць рэкорднай за ўсю гісторыю футбола.

У канцы 2017 года Раналду ў пяты раз у сваёй кар'еры выйграў «Залаты мяч».

Раналду выйграваў «Залаты мяч» у 2008 годзе (тады ён гуляў за «Манчэстар Юнайтэд»), у 2013-м, у 2014-м і 2016 гадах, а таксама неаднаразова намінаваўся на гэтую прэмію.

BBC

0
cтудент / адказаць
11.07.2018 / 12:25
думаю что не лучший вариант он для себя выбрал:
Английская лига ему бы больше подошла- там игра по-мужски жесткая но без мелких пакостей которые любят итальянцы 
0
Міхась / адказаць
11.07.2018 / 13:23
Роналду 33, а не 34. І кантракт на 4 гады, а не на 10. А то, атрымліваецца што ён будзе гуляць да 44. Адчуваецца, што артыкулы пра футбол пішуць далёкія ад спорту людзі
0
Вал / адказаць
11.07.2018 / 14:16
"Паводле ўмоў кантракта, 34-гадовы нападаючы правядзе ў «Ювентусе» 10 гадоў"
Нейкая здіўная інфа - па афіцыйных звестках кантракт на 4 гады
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2017 2018 2019
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30