Знайсці
10.07.2018 / 14:4224РусŁacБел

Федэрацыя футбола Украіны кампенсуе Вукоевічу штраф і прапануе пасаду

Федэрацыя футбола Украіны вырашыла кампенсаваць харвацкаму футбалісту Огнену Вукоевічу штраф 15 тысяч даляраў, накладзены на яго FIFA за вокліч «Слава Украіне». Пра гэта распавёў прэзідэнт ФФУ Андрэй Павелка ў кулуарах парламента, піша Украінская праўда.

Фота Рамана Раманюка

Павелка прыйшоў у Раду ў футболцы зборнай Харватыі (але не ў футболцы Дамагоя Віды або Вукоевіча, а ў футболцы футбаліста Ракіціча).

«Мы ў ФФУ вырашылі кампенсаваць Вукоевічу штраф, накладзены на яго, і, калі ён палічыць магчымым, прапанаваць яму працу ў ФФУ», — сказаў Павелка.

Ён адмовіўся каментаваць рашэнне харватаў аб звальненні Вукоевіча з пасады трэнера-асістэнта, «бо з'яўляецца зацікаўленым бокам».

«Цяпер вывучаем юрыдычную плоскасць для дапамогі пры рашэнні апеляцыі або пры падачы ў КАС (Спартыўны арбітражны суд). Мы дамо поўную юрыдычную і фінансавую дапамогу ў гэтым пытанні», — сказаў Павелка.

Ён таксама дадаў, што ніякай палітыкі ў лозунгу «Слава Украіне» не бачыць, і гэтае пытанне (агучка любові да сваёй краіны) Будзе падымаць на наступным пасяджэнні камітэта ФІФА у Цюрыху.

Калі сочыце за чэмпіянатам свету па футболе, раім вам зрабіць стаўку ў Букмекерскай канторы Марафон!

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930