Даслаць навіну
Знайсці
10.07.2018 / 14:11 11

Аперацыя завершана: з пячоры ў Тайландзе вызвалілі ўсіх дзяцей і трэнера

Spring news

Выратавальнікі ў Тайландзе вывелі з пячоры Кхао Луанг на паверхню апошняга з 12 школьнікаў і трэнера, якія знаходзіліся ўнутры больш за два тыдні, паведамляе spring news.

Нагадаем, што школьнікі, удзельнікі футбольнай каманды, трапілі ў такі незвычайны палон 23 чэрвеня, 2 ліпеня было выяўлена іх месцазнаходжанне.

Аперацыя па выратаванні пачалася ў нядзелю. Кожны дзень на паверхню выводзілі па чатыры чалавекі.

Група школьнікаў ва ўзросце ад 11 да 16 гадоў і іх футбольны трэнер зайшлі ў пячору на поўначы краіны 23 чэрвеня, калі там было суха, аднак неўзабаве пасля таго, як яны апынуліся ўнутры, пайшоў дождж, уваход затапіла і заваліла камянямі. Аперацыя па іх пошуку працягвалася 10 дзён. Людзей знайшлі жывымі 2 ліпеня за чатыры кіламетры ад уваходу ў пячору. Першапачаткова з'яўлялася інфармацыя, што ім прыйдзецца праседзець у пастцы да верасня ці кастрычніка гэтага года — да заканчэння сезона дажджоў.

За аперацыяй па выратаванні сачыў увесь свет.

2
Анатоль Сідарэвіч / адказаць
10.07.2018 / 20:26
З месца, дзе прызямліўся Хрыстос., працуючы з дзецьмі, падлеткамі, усё не прадугледзіш. Дзеці -- гэта публіка непрадказальная, ці мала каму што ў галаву стрэліць. Нездарма ёсць правіла: 15 дзяцей -- двое дарослых. Тут усё было па правілах, але што дождж пойдзе -- не прадугледзеў. Вінаваты? Цікава, ці не самі  дзеці захацелі ў тую пячору схадзіць? А калі просяць, угаворваюць, цяжка адмовіць.
А ратавальнікам слава. І слава ратавальніку, які загінуў.
1
Leona / адказаць
10.07.2018 / 22:55
Як жа добра, што ўсе намаганні па вызваленні дзяцей атрымалі вынік! Можна парадавацца таму, што іх разлік быў правільны, бо кожны дзень у такім палоне ішоў за год. Падзяка тым людзям, якія мелі да гэтага вызвалення непасрэднае дачыненне. Яны  -  сапраўдныя прафесіяналы!!!
1
Нонстоп / адказаць
11.07.2018 / 01:08
Трэнера ў карцэр або ў хутказробленую амерыканскую субмарыну за тое, што як мінімум займаўся не сваёю справаю. Ен жа футбольны трэнер, а не спелеалагічны, каб вадзіць чужых дзяцей на 4-5 км па пячорах? Але за жывых дзяцей можна зьмякчыць пакараньне, падсяліўшы да яго Н. Рыбку. Ілана Маска зрабіць адказным за трансьляцыю. За Таіландам увесь сьвет будзе назіраць яшчэ месяц. Профіт.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2017 2018 2019
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30