Знайсці
09.07.2018 / 19:4034РусŁacБел

Што вядома пра дзяўчыну, якая сядзела побач з Лукашэнкам на святкаванні Купалля ФОТЫ

На святкаванні Купалля ў Александрыі падчас тэатралізаванага прадстаўлення «Малая Радзіма» побач з Аляксандрам Лукашэнкам сядзеў яго малодшы сын Мікалай, кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Наталля Качанава, расійскі мільярдэр Міхаіл Гуцэрыеў і Аліна Роскач. Што вядома пра дзяўчыну?

Побач з прэзідэнтам — Мікалай Лукашэнка, Наталля Качанава, Аліна Роскач і Міхаіл Гуцэрыеў. Фота: прэс-служба прэзідэнта Беларусі.

Падчас турніру па біятлоне «Снежны снайпер» у Раўбічах у сакавіку 2018 года, як піша БелТА, Аліна Роскач удзельнічала ў гонцы разам з Аляксандрам Лукашэнкам, яго прэс-сакратаром Наталляй Эйсмант, дзяржаўнай служачай Дар'яй Шманай, бронзавым прызёрам Алімпіяды ў Нагана Аляксеем Айдаравым, прызёрам алімпійскіх гульняў па мастацкай гімнастыцы Ксеніяй Санковіч, доктарам Святланай Канашэнка, выкладчыкам фізкультуры Астрашыцка-Гарадоцкай сярэдняй школы Анатолем Васько, вайскоўцам Аляксеем Брытых.

Аліна Роскач. Фота: асабістая старонка Аліны Роскач Укантакце.

30 лістапада 2017 года яна была сярод супрацоўніц службы пратаколу, якія сустракалі лідараў краін на саміце Арганізацыі дамовы аб калектыўнай бяспецы (АДКБ).

Аліна Роскач родам са Светлагорска. Ёй 21 год. Яна вучыцца ў БНТУ, і як вынікае з яе інтэрв'ю «Светлагорскім навінам», дзяўчына стане інжынерам-металургам.

Фота: асабістая старонка Аліны Роскач Укантакце.

У 2016 годзе яна ўдзельнічала ў конкурсе «Міс Беларусь». І хоць не заваявала прызавога месца, яе ўсё адно заўважылі. «Светлагорскім навінам» Аліна распавядала, што яе мама памерла пасля інсульту, бацьку дзяўчына не ведала, таму што бацькі не былі ў шлюбе.

Фота: асабістая старонка Аліны Роскач Укантакце.

Вядома, што Аліна школьніцай прадстаўляла Светлагорск на конкурсе прыгажосці і грацыі «Крыштальная Німфа» у Гомелі. Таксама яна танцавала ў калектыве эстраднага танца «Рытм» у Светлагорскім доме культуры энергетыкаў. Дзяўчына ўдзельнічала ў «Міс Дажынкі-2013». На сайце БНТУ паведамляецца, што ў 2016 годзе на конкурсе ўніверсітэта яна стала другой віцэ-міс.

Tut.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930