Знайсці
09.07.2018 / 18:0045РусŁacБел

Стась Карпаў: Як аддзяліць краіну ад зборнай?

На футбол мне, як і раней, напляваць. Але ёсць адна рэч, якую я усё не разумею і не разумею. І таму думаю пра гэты футбол болей, чым мусіў бы.

Вось «спорт па-за палітыкай». Не разумею.

«Я аддзяляю краіну ад зборнай». Не разумею.

Фота: РФС.

Як гэта? Як іх можна аддзяляць? Па якім прынцыпе? Дзе гэты шво, па якім разрэзаць ці за нітку пацягнуць?

— Іхняя краіна, канешне, вельмі кепская. І варожая. Але футбалісты іхнія — вельмі братэрскія. Буду балець за братэрскіх футбалістаў небратэрскай краіны.

А чым, дазвольце спытаць, горшыя музыкі небратэрскай краіны?

Мастацтва па-за палітыкай! На Еўрабачанні балеем за братэрскіх музыкаў.

Настаўнікі таксама ні ў чым не вінаватыя. Яны — сейбіты вечнага і хоць за іх няма дзе пабалець — але проста дай ім бог здароўечка.

Дактары. Інтэлігентныя людзі. Да прыбудзе з вамі асклепіас.

Бізнес па-за палітыкай? Чулі? Я сто разоў чуў. Бізнэсменам небратэрскай краіны гонар і павага.

Ну, хто яшчэ? Вялікі балет. Павага касманаўтам. У Сібіры мужыкі — соль зямлі. А чулі, як «дзевушка пела ў царкоўным хоры!?»

Карацей, дарагія жыхары небратэрскай краіны. Мы са сваім прэзідэнтам сочым за вамі з заміраннем.

Адзінае, што — нясмела жадаем паражэння вашаму войску, бо яно як бы вінаватае.

Мы так тут лічым, што «уродзе как»… Ну вінаватае, што тут казаць… Таму зычым паражэння.

Як бы.

Мы і так паглядзелі ужо і гэтак. Ну немагчыма балець за вас.

Хаця…у канфліктах, нам тут сказалі, заўжды вінаваты два бакі. Гэта нас радуе. Мы над гэтым думаем. Палічым за вялікую ўдачу, калі два бакі.

Бо калі ўсе, то як бы і наогул ніхто не вінаваты. І проста гара з плеч, бо балець жа за вас так, сука, хочацца.

Ды і войску паражэння мы зычым з агаворачкай.

Бо ў войску ж таксама жывыя ж людзі. У іх мамы ёсць — настаўніцы. Таты — урачы. І браты — футбалісты.

Таму калі можна, хацелася каб ваша войска, ну… перадумала, ці што.

Як бы каб нікога не пакрыўдзіць. Каб проста яно, войска, махнула рукой і мы зноў бы пра яго не чулі.

Карацей, мы супраць вашай краіны, але калі вы гол прапускаеце, то настрою нашаму ***** [канец]. Проста ***** [канец].

Мы, беларускія патрыёты, будзем супраць вас да апошняй кроплі крыві.

Калі вы толькі не вырашыце на нас напасці футбалістамі, ваенгамі, алфёравымі, педагогамі і інжынерамі, цырульнікамі і сантэхнікамі, акадэмікамі і кінааператарамі, міліцыянерамі і паліцыянерамі. Ста сарака шасцю мільёнамі цудоўных людзей, за якіх мы штодня балеем.

Стась Карпаў, facebook.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930