Даслаць навіну
Знайсці
2
хамса / адказаць
10.07.2018 / 15:13
не раз казала вам, як бачыла колькі год таму (мо 10) у кнігарні слоўнік медычных тэрмінаў у 2 тамах.. прычым том таўшчыной быў см 5.. у медыцыне тэрміны распацаваны.. па іншых прафесіях не бачыла.. а між тым нядаўна ўзнікла пытанне ў мяне.. элементарнае.. грані цагліны завуцца ў расейскай мове ‘ложок‘ і ‘постель‘.. а як у нас? лажок і ложак?
32
Галя / адказаць
10.07.2018 / 15:14
Вой, не смяшыце. Палова словаў невядома кім прыдуманая невядома ў якім туалеце. Эрэкцыя - нармальнае лацінскае слова. Які на чорта "юр"? 
3
Студэнты філфака БДУ / адказаць
10.07.2018 / 15:18
Пане Віктару, адразу хочам падзякаваць за плённую працу. Ёсць жа яшчэ людзі на Беларусі, здольныя разважыць агульную тугу народа па матчынай! І слоўнік, і сама кніга, напраўду цікавыя ды адметныя, багатыя на народную лексіку. Вы — медык адмысловы, мы пэўныя. Беларус з вялікае літары! Яшчэ раз шчыра Вам дзякуем. 
6
Чытач / адказаць
10.07.2018 / 15:23
Хіба юр - эрэкцыя?
юр, -у, мужчынскі род
Палавы інстынкт, павышанае імкненне да задавальнення палавых пачуццяў. Ды як пан Богут не хітруе, Каб ад яе свой юр схаваць, Мальвіну трудна ашукаць. Колас.
https://www.skarnik.by/tsbm/96290
юр, юру, предл. юру, м.
1. половое возбуждение, игривость, Ксл. шалость, своевольство, выходящее за пределы благопристойности, Нсл. 725. веселое настроение при здоровье, при избытке энергии вообще, половой в частности, игра крови. Гсл.
Юр цябе апанаваў. Гсл. Юр цябе бярэць. Пустынкі Сян. (Ксл.). Юр бабу бярэць. Поговор. Нсл. На цябе юр напаў. Нсл.
2. жизнерадостность. Гсл.
Юр баба. Гсл.
3. склонность шутить, играть, балагурить. Гсл.
4. высокий берег реки или холма. Гсл.
Стаіць хатка ў вірах на юрах. Гсл.
у вірах на юрах — у черта на куличках. Гсл.
http://slounik.org/stanbr/l31
5
sieva / адказаць
10.07.2018 / 15:55
Яно, канечне ж, справа важная і цікавая. Многіх словаў я не ведаў. Але ж ведаю і іншыя - напрыклад для мяне: насморк - катар, понос - вольнасць, рецидив - адкід, ягодица - крумпяк... Вельмі здыялектызаваныя гэтыя словы
0
Максім / адказаць
10.07.2018 / 15:55
Навошта ігнараваць лацінскае (у большасьці) паходжаньне тэрмінаў? Калі ўжо і дадаваць беларускія назвы, то варта і альтэрнатыву прыгадаць: аорта - аорта, тутніца.
1
З месца, дзе прызямліўся Хрыстос. / адказаць
10.07.2018 / 15:57
Можа варта адкрыць у Гародні маленькі філіял былога Інстытута мовы з нашых падаткаў  якія ідуць не на навуку? А Інстытут мовы ў Менску, на жаль, то абяздноўваюць з кімсці, потым рэарганізуюць і робяць часткаю Цэнтра даследаванняў...то нешта іншае прыдумваюць...Скасавалі амаль паўсюль у краіне факультэты беларускай мовы, пакінулі толькі кафедры мовы, пакуль... Нейкія "зялёныя чалавечкі" за нашы падаткі  ў Менску змагаюцца каб мова не пашыралася ў Беларусі, а іншыя ў вольны час робяць працу цэлага аддзела Інстытута задарма? Папулярызуюць мову. Гэта справядліва для дзяржавы пад назвай Беларусь? 
Дзякуй Вам Віктар Іванавіч за ахвярную працу!
8
ЯНКА / адказаць
10.07.2018 / 17:13
★ «Зонд — шчупень»??? У белмове няма ніякіх «шьчюпаць», таму тутака незалік. Так расейскае слова щуп (напрыклад, для вымяральных прыбораў) па-наску будзе мацак ці мацачок. ★
5
Вера / адказаць
10.07.2018 / 17:51
Такая карысная справа і такое атрымалася месцамі вычварэнне... Тэрміналогія ёсць! Яна распрацаваная і зафіксаваная ў слоўніках! Навошта замяняць агульнавядомыя тэрміны вузкімі дыялектызмамі?! Гэта прафесійная лексіка, а не размоўная, навошта адмаўляцца ад лацінскай базы на карысць "як баба на вёсцы казала"?!
2
Турыст з Чарлёны / адказаць
10.07.2018 / 18:02
Не чапайце лацінізмаў, яны увайшлі ў навуковую тэрміналогію гістарычна і няхай застаюцца.
1
гарадзенка / адказаць
10.07.2018 / 18:31
Вялікая ўдзячнасць Вам, шаноўны Віктар Іванавіч за выдатную і карысную працу!

Можа хто яшчэ не ведае, але спадар Віктар піша і вельмі цікавыя гістарычныя аповесці. Раю пачытаць: "Карона вялікага князя Вітаўта", "Апошняе паляванне Стэфана Баторыя", "Таямніца фары Вітаўта", "Чорвы баль у гародні".

Асаблівы рэспект і ўдзячнасць супрацоўнікам медычнага ўніверсітэта за цудоўнае выкананне твора Я.Купалы. Вы супер-супер класныя!!!
1
Святлана / адказаць
10.07.2018 / 19:15
У нашай мясцовасці казалі на изжогу - пячайка
5
Студэнты філфака БДУ / адказаць
10.07.2018 / 19:48
ЯНКА, няма праўды ў вашых словах. У Міхася Зарэцкага (даваенная літаратура) страчаем:
 Вітаючыся з ім, шчупалі прыкрымі цікавымі поглядамі. (Кветка пажоўклая)
 А здзеўшы бот, Шчупак доўга яго разглядае, засувае ў халяву руку, шчупае зверху й спадыспаду, стукае пальцам падэшву. (Голы звер)
 Безумоўна, гэта дыялектызм, але ён мае права на існаванне ў беларускай мове гэтаксама, як і шындзёлы, каўцюх, рышцік (літ. норма «рышток»), збіёдаць (літ. норма «збаёдаць»), грубая (у значэнні 'цяжарная'), наглы (бел. наглы — раптоўны; рус. наглый — бел. нахабны) [прыклады з роднае гаворкі аднаго са «студэнтаў»]. 
 Да ўсяго, «шчупаць» фіксуюць амаль усе нарматыўныя слоўнікі + слоўнік Байкова і Некрашэвіча (у адносінах да курэй) + слоўнік паўночна-ўсходніх гаворак. Годзе ўжо глядзець на мову праз прызму мовы ўсходняга суседа, бо гэтым самым вы ставіце беларускую ў завельмі невыгодную паставу. Не шукайце русіфікацыі там, дзе яе нямашака. Неаднаразова пра гэта ўжо пісалі, шаноўны. 
0
Алёна К. / адказаць
10.07.2018 / 21:07
Дзякуй, сп. Віктар! Плённай працы вам і усяго найлепшага! Дарэчы ў мінскім БДМУ ёсць прафесар, які напісаў паэму пра гісторыю мінскага меду на беларускай мове (і падручнік на беларускай таасама).
0
Генадзь / адказаць
10.07.2018 / 22:18
 pancreas больш падобна на касу.
0
лякса / адказаць
10.07.2018 / 22:39
Ласкацень і Юр - маюць усе магчымасці паўтарыць віральны посьпех Шмаравідла :-)
0
222 / адказаць
10.07.2018 / 23:48
Калі чытаеш пра такіх людзей, як сп. Варанец, то дзіву даешся, як яны выжылі ў скрозь рускамоўнай багне сёньняшняй Беларусі. Мо' яшчэ й праўда маем надзею? 
А Віктару Іванавічу дзякуй!
1
Аа / адказаць
11.07.2018 / 04:16
Сур'ёзныя медыкі ніколі не адмовяцца ад агульнапрынятых лацінізмаў на карысць невядома адкуль узятых дыялектызмаў. Сёння спадар выпусціў слоўнік з такімі словамі, а заўтра іншы спадар прыдумае іншыя словы і выдасць свой слоўнік. Узнікне поўная блытаніна. Такая праца толькі шкодзіць мове. Кабылянец, ласкацень, юр, ? Хто будзе гэта вучыць?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера