Знайсці
09.07.2018 / 12:2038РусŁacБел

Скандал у Польшчы: на ахоўнай тэрыторыі Пушчы невядомыя будуюць 15-павярховы замак ФОТА

У суседняй дзяржаве бурляць жарсці. На тэрыторыі Натэцкай пушчы (гэта вялікі лясны масіў каля Познані) знайшлі будоўлю гіганцкага замка ў ахоўнай зоне, піша выданне money.pl.

Будоўля месціцца на беразе аднаго з азёраў на тэрыторыі, што ўваходзіць у праект «Натура 2000». «Натура 2000» — гэта шэраг ахоўных зон па ўсёй Еўропе, на якіх знаходзяцца рэдкія жывёлы і расліны.

І вось цяпер на такой тэрыторыі расце вялікі замак, у якім будзе 15 паверхаў — адзін з іх падземны — і 46 пакояў. Ён разлічаны на 97 жыхароў і 10 чалавек абслугі.

Чыноўнікі запэўніваюць, што на папуляцыю птушак, якія жывуць на тэрыторыі, будынак і яго інфраструктура не паўплываюць. Аднак незалежныя эколагі і прэса ў шоку.

Таксама невядома, хто менавіта валодае замкам. Журналісты шукаюць дакладнага гаспадара будоўлі і нават маюць некалькі версій, але дакладных варыянтаў пакуль няма.

УШ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031