Знайсці
09.07.2018 / 12:153РусŁacБел

Алімпійскі чэмпіён Улад Ганчароў ажаніўся і нікому не сказаў

Алімпійскі чэмпіён Рыа-дэ-Жанейра Уладзіслаў Ганчароў заняў першае месца на этапе Кубка свету — 50th Nissen Сup па скачках на батуце ў швейцарскай Арозе. А ў спаборніцтвах сярод жанчын на гэтым жа старце яго жонка — Ганна Ганчарова — стала другой. Аматары спорту заўважылі, што пара выступае пад адным прозвішчам.

Уладзіслаў Ганчароў і Ганна Гарчанок, якія доўгі час былі жаніхом і нявестай, ажаніліся яшчэ ў канцы мінулага года. У перадачы «Інтэрв'юга» Ганчароў распавёў, што вяселле яны з Ганнай не афішавалі — і яно прайшло ціха, без залішняй пампезнасці.

— Усё прайшло ціха, у коле сям'і. Амаль нікому пра гэта не расказвалі. Хоць да гэтага шматлікія карэспандэнты пыталіся: калі ж вяселле? А калі гэта адбылося, ва ўсіх прапала цікавасць да гэтай падзеі. Але мы не хацелі вяселля ў звычайным яго разуменні, хацелі для яе сябе, каб было проста сямейнае свята. Як хацелі - так і зрабілі. І вельмі задаволеныя.

Уладзіслаў адзначыў, што дзяцей маладая сям'я пакуль не плануе заводзіць:

— Дзве наступныя Алімпіяды — дакладна не. А там - як Бог дасць.

Будучае дзіця Уладзіслаў мае намер аддаць у спорт. У якую канкрэтна секцыю, будзе бачна потым.

— Але калі будзе шмат дзяцей, то аднаго дакладна на батут прывяду, - з усмешкай заўважыў алімпійскі чэмпіён.

— Сэкс на Алімпійскіх гульнях адцягвае або дапамагае? - пацікавіўся вядучы Аляксандр Карэнман.

-0 Напэўна, адцягвае больш. Усё ж такі табе трэба засяродзіцца на спаборніцтвах, а не на нейкіх уцехах, - сур'ёзна адказаў Улад.

Вясельныя фота ні Ганна, ні Уладзіслаў у сваіх акаўнтах у сацсетках не размяшчалі. У асноўным там здымкі са спартовых спаборніцтваў і адпачынку, часам — са свецкіх мерапрыемстваў. У «Аднакласніках» і «Укантакце» Ганна — пад дзявочым прозвішчам Гарчанок, а ў інстаграме - пад прозвішчам мужа.

Паводле Tut.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930