Знайсці
09.07.2018 / 11:446РусŁacБел

Чэрвень 2018. Рэйтынг наведвальнасці беларускіх інфармацыйных сайтаў ЛІЧБЫ

«Наша Ніва» публікуе абноўлены рэйтынг папулярнасці беларускіх інфармацыйных інтэрнэт-рэсурсаў за чэрвень 2018 года.

Гэты спіс базуецца на адкрытых звестках партала Similarweb.com. Ён дазваляе любому ахвотнаму даведацца пра папулярнасць сайта і ўбачыць, колькі карыстальнікаў яго адкрывалі за мінулы месяц і колькі старонак у сярэднім яны чыталі. Калі перамножыць гэтыя лічбы, атрымаецца колькасць прагледжаных старонак. Напрыклад, за чэрвень «Наша Ніва» мела 6 447 600 праглядаў.

Іншыя лічыльнікі даюць для «Нашай Нівы» сувымерныя лічбы, напрыклад, Google Analytics налічыў на 6% больш.

Дадзеныя ад Similarweb.com больш дакладныя для буйных парталаў, з меншымі сайтамі імавернасць статыстычнай памылкі павялічваецца. Таксама сістэма не ўлічвае прагляды так званых AMP-старонак.

Уласнікі некаторых сайтаў далучаюць да свайго профіля ў Similarweb акаўнт Google Analytics. У такім разе можна паглядзець дадзеныя аб праглядах ад абедзвюх сістэм. Аднак рэйтынг мы фарміруем толькі па лічбах ад Similarweb.

У дужках указваецца месца па выніках папярэдняга рэйтынгу, за май 2018 года.

Удакладнім, што ў спіс уключаныя толькі сайты, рэдакцыі якіх месцяцца ў Беларусі.

Колькасць праглядаў старонак паводле дадзеных SimilarWeb за май 2018 года, мільёнаў

Сродак масавай інфармацыіпрагляды старонак (у мільёнах)
1 (1)Навінныя падраздзелы Tut.by — навіны, фінансы, аўто, спорт, ледзі, 42, нерухомасць, афіша105,13
2 (2)Навінныя падраздзелы Onliner.by — людзі, нерухомасць, аўто, тэхналогіі42,70
3 (6)Kp.by / Комсомольская правда в Беларусі7,95
3 (5)Belaruspartisan.by+.org / Белорусскій партізан6,98
4 (4)Pressball.by / Прессбол (без уліку форуму)6,83
6 (3)NN.by / Наша Ніва6,45
7 (8)Naviny.by / Навіны4,90
8 (7)By.tribuna.com / Трыбуна4,79
9 (11)Sputnik.by / Спутнік Беларусь4,25
10 (18)Tvr.by / Белтэлерадыёкампанія4,16
11 (10)S13.ru (Гродна)4,15
12 (13)Sb.by / Советская Белоруссія4,12
13 (12)Belta.by / БелТА3,86
14 (16)Gazetaby.com / Салідарнасць3,77
15 (9)Gomel.today / Сільные Новості (Гомель)3,28
16 (15)Virtualbrest.by / Віртуальный Брест2,61
17 (17)Citydog.by2,50
18 (14)Udf.by2,36
19 (19)Ctv.by / СТБ2,28
20 (21)Belnovosti.by / Белорусскіе новості1,66
21 (23)Куку.org1,53
22 (24)Intex-press.by / Інтэкс-Прэс (Баранавічы)1,50
23 (20)Belsat.eu / Белсат1,37
24 (25)Svaboda.org / Радыё Свабода1,34
25 (22) Telegraf.by / Телеграф1,15
26 (30)Aif.by / Аргументы і факты1,08
27 (26)Ont.by / АНТ0,87
28 (28)Ej.by / Ежедневнік0,69
29 (29)Interfax.by / Інтерфакс0,59
30 (27)Euroradio.by / Еўрарадыё0,57

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930