Знайсці
09.07.2018 / 11:139РусŁacБел

У Мінску затрымалі мужчыну, які падпаліў тры машыны і раскідаў курыныя тушкі

guvd.gov.by

У Мінску затрымалі мужчыну, які ўначы 7 ліпеня на вуліцы Амельянюка падпаліў тры аўтамабілі і раскідаў каля іх курыныя тушкі, свіныя вушы, языкі, доларавыя купюры і разліў чырвоную фарбу.

Як паведамляе прэс-служба мінскай міліцыі, мужчыне 38 гадоў, ён нідзе не працуе. Матывы яго ўчынку высвятляюцца. Раней мінчук да крымінальнай адказнасці не прыцягваўся. Яму пагражае пазбаўленне волі на тэрмін ад 7 да 12 гадоў.

Крымінальная справа распачатая па артыкуле «Наўмыснае знішчэнне ці пашкоджанне маёмасці».

guvd.gov.by

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера