Даслаць навіну
Знайсці
08.07.2018 / 17:10 51

Канец эпохі Лябедзькі і новы сціплы твар АГП РЭПАРТАЖ

Васямнаццаць. Менавіта столькі гадоў Анатоль Лябедзька ўзначальваў Аб’яднаную грамадзянскую партыю. За гэты час памяняліся чатыры прэзідэнты ЗША, тры папы рымскія, запусцілі Вялікі адронны калайдар, з’явіўся фэйсбук і тэлеграм, зніклі эма, нарадзіўся і вырас Мікалай Лукашэнка.

Павялічыць выяву

Анатоль Лябедзька. Фота аўтара.

«Анатоль Уладзіміравіч, чым будзеце займацца без пасады?»

«Куплю «Нашу Ніву», — Лябедзька, як заўжды, дасціпны і імгненна рэагуе на пытанні.

«Наўрад ці атрымаецца. А калі сур’ёзна?»

«У мяне ёсць задумы некалькі праектаў, якія даўно хочацца рэалізаваць».

«Гэта палітычныя праекты?»

«Не сказаў бы. Хутчэй не».

«А на прэзідэнцкія выбары пойдзеце?»

«Буду ўдзельнічаць у працэдуры праймерыз».

Анатоль Лябедзька не пагаджаецца нават на пасаду намесніка старшыні АГП, але ўсё яшчэ разлічвае стаць кандыдатам у прэзідэнты.

57-гадовы Лябедзька па-ранейшаму з’яўляецца адным з найбольш моцных апазіцыйных палітыкаў. Ён выдатна адчувае публіку, умее трымаць людзей у тонусе падчас сваіх выступаў. Ведае, калі і якую інтанацыю прымяніць. Лябедзька як аратар здольны даць фору многім. На з’ездзе Анатоль размаўляў прынцыпова па-беларуску. Фактычна адзін з нямногіх дэлегатаў з’езду, які карыстаўся менавіта беларускай.

«Нам прапаноўвалі стратэгію папулізму і скандалаў, але яе не падтрымалі сябры партыі. АГП застаецца арганізацыяй каштоўнасцяў і аўтарытэтаў. Прашу прабачэння ў тых, каго расчараваў. Рашэнне мной прынятае», — сказаў Лябедзька дэлегатам.

Пра які ж шлях папулізму гаворыць на той момант яшчэ старшыня? Ёсць версія, што пра дэпутатку Палаты прадстаўнікоў Ганну Канапацкую, якая хацела стаць старшынёй. Сама Канапацкая такое абвяргае: «Не, у мяне якраз такі канструктыўныя прапановы, а таксама за мной шэраг маленькіх перамог, здзейсненых і пры дапамозе палітычных партый і грамадзянскай супольнасці».

Ганна Канапацкая старалася трымацца ў цяні. Літаральна за дзень да з’езду яна перадумала вылучацца ў старшыні. У кулуарах з’езду хадзіла меркаванне, што гэта было кампрамісам. Здымаецца Канапацкая, здымаецца і Лябедзька. У іншым выпадку Анатоль мог прэтэндаваць на яшчэ адзін тэрмін.

Павялічыць выяву

Ганна Канапацкая. Фота svaboda.org.

Такая імавернасць сапраўды існавала. У шматлікіх выступах дэлегатаў ледзьве не кожны другі ўгаворваў Лябедзьку застацца. Аднапартыйцы сапраўды бачылі ў ім моцнага лідара.

Зрэшты, не ўсе. Напрыклад, адзін з нямногіх маладых удзельнікаў з’езду Дзмітрый Кавалгін казаў пра «правадырства», што АГП прыватызаваная структура. Сам Лябедзька падчас гэтага выступу ні разу не падняў вочы на Кавалгіна. Здаецца, не таму, што было сорамна, а таму, што не хацеў.

«Я павіншую новага старшыню, але адначасова паспачуваю. У АГП вельмі шмат праблем. Я адкрытая да супрацоўніцтва. Партыя павінна рэалізаваць мандат дэпутата», — сказала ў размове з «НН» Канапацкая.

Сам з’езд праходзіў у гатэлі «Манастырскі» ў Верхнім горадзе. На рэцэпцыі з дзясятак сцягоў. В’етнам, Венесуэла, КНДР, Ізраіль — менавіта ў такой паслядоўнасці. На мерапрыемства сабралася больш за 100 чалавек. У маленькім памяшканні было душна, не працаваў кандыцыянер, не ратавала высокая столь. Цяжка праводзіць такія мерапрыемствы ўлетку.

Былы старшыня Нацбанка Станіслаў Багданкевіч прыйшоў з кіёчкам. Ён сядзеў у першым шэрагу. У Багданкевіча па-ранейшаму вельмі моцны лідарскі стрыжань. «Ідзем працаваць, чаго расселіся», — камандуе ён у фае пасля абеду. Старыя сябры АГП пачынаюць адыгрываць усё меншую ролю ў жыцці партыі, але не знікаюць з яе цалкам.

Што тычыцца галасавання, то інтрыгі, як такой не было. Усе разумелі, што старшынёй пры адсутнасці Лябедзькі і Канапацкай стане Васіль Палякоў.

Павялічыць выяву

Васіль Палякоў. Фота svaboda.org.

Палякоў робіць уражанне вельмі сціплага і сумленнага чалавека. Ён вельмі няўпэўнены ў сваіх рухах, у ім цалкам адсутнічае нейкае нахабства ці панты. Палякоў сядзеў у першым шэрагу, побач з штатывам відэакамеры, дык Васіль не перасеў на іншае месца, не пасунуў штатыў, а ціхенька ўплюшчыў ногі між гэтай жалезнай штукі. Здаецца, дыскамфорту праз гэта ён не адчуваў.

Хто такі Васіль Палякоў? Яму 49 гадоў. Родам з Гусараўкі Рэчыцкага раёна, там вучыўся ў школе. Потым паступіў у Гомельскі ўніверсітэт на гістарычны факультэт. Скончыў аспірантуру па спецыяльнасці «Палітычная навука». Дванаццаць гадоў адпрацаваў настаўнікам у школе, потым сышоў у грамадскую дзейнасць. Палякоў — лідар дэмакратычнай супольнасці Гомеля.

У АГП ён прыйшоў у 1996 годзе, напярэдадні рэферэндуму. «Было ясна, што ў Беларусі згортваецца нават тая кволая дэмакратыя, што існавала дагэтуль, таму мне прынцыпова стаць сябрам апазіцыйнай партыі».

Палякоў не выключае варыянту, што пераедзе цяпер у Мінск. «Нейкія пытанні можна вырашыць дыстанцыйна, а нейкія — не». Кажа, што сям’я падтрымала ягонае рашэнне балатавацца ў старшыні партыі.

Палякоў вольна размаўляе па-беларуску, але ў сваіх выступах аддаваў перавагу расійскай. У новага старшыні АГП 24-гадовы сын. Ён нядаўна адслужыў у войску, у Печах. Прысягу прымаў разам з Аляксандрам Коржычам, які загінуў восенню, але служылі з ім асобна. Сын па адукацыі юрыст.

Незадаволены Лябедзькам Кавалгін на пытанне, ці нармальны мужык Палякоў, адказаў: «Так, нармальны. Васіль — сапраўдны ліберал».

Супернікам Палякова быў былы супрацоўнік міліцыі Мікалай Казлоў. Сам ён матываваў сваё рашэнне не браць самаадвод тым, каб не было «зусім паныла».

Сенсацый не адбылося. Палякоў стаў новым старшынёй.

Анатоль Лябедзька падчас аднаго з выступаў на з’ездзе з лёгкім сумам казаў, што за ўсе васямнаццаць гадоў ні разу не быў у адпачынку. Цяпер такая магчымасць у яго з’явілася. Галава аб праблемах АГП будзе балець у іншага чалавека.

Зміцер Панкавец

0
Быхау / адказаць
09.07.2018 / 20:12
Максим Дизайнер, Вроде это на минималку не влияет.
0
Ясь / адказаць
10.07.2018 / 12:53
Лябедзька як аратар здольны даць фору многім. На з’ездзе Анатоль размаўляў прынцыпова па-беларуску. Фактычна адзін з нямногіх дэлегатаў з’езду, які карыстаўся менавіта беларускай.
«адзін з нямногіх дэлегатаў з’езду, які карыстаўся менавіта беларускай» — гэта ўсё, што дастаткова ведаць пра гэдак званую “Объединенная гражданская партия” (гэта яе афіцыйны назоў, глядзі “Устав ОГП” http://ucpb.org/party).
0
Быхау / адказаць
10.07.2018 / 13:31
Ясь, Аморфное явление ,без четких национальных интересов. Кто большое заплатит, тот и прав, но это не общественный и не гос. подход.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2017 2018 2019
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30
31