Знайсці
08.07.2018 / 11:0215РусŁacБел

Лябедзька, як і Канапацкая, зняў сваю кандыдатуру з выбараў лідара АГП

8 ліпеня ў Менску пачаўся XVIII зьезд Аб’яднанай грамадзянскай партыі. Старшыня АГП Анатоль Лябедзька ў пачатку сваёй справаздачы заявіў, што прыняў рашэньне сысьці з пасады лідэра партыі, паведамляе Радыё Свабода.

«Гэта першы зьезд, да якога я не пісаў тэзісы. Учора я глядзеў футбол.

Сёньня я кажу не «бывайце», а кажу «да пабачэньня». Гэта рашэньне прыйшло ня сёньня. Я яго прыняў. У мяне запаснога аэрадрому няма, але ёсьць ідэі», — так пачаў свой выступ старшыня АГП Анатоль Лябедзька.

Далей ён адзначыў, што партыя выйграла 3 стратэгічныя бітвы:

«Першая — гэта Беларусь. Першыя суткі я атрымаў за тое, што выйшаў з плякатам «Жыве Беларусь!» Сёньня слова незалежная Беларусь паўсюль.

Другое — рынкавая эканоміка. Калі прааналізаваць апошнія дэкрэты, гэта частка нашай праграмы «Мільён новых месцаў».

Трэцяя наша перамога — дывэрсыфікацыя зьнешнеэканамічнай дзейнасьці. Раней наша эканоміка была завязаная толькі на Расею, а цяпер на ўвесь сьвет. То бок нашы ідэі былі правільныя, жыцьцяздольныя», — падсумаваў Анатоль Лябедзька.

Анатоль Лябедзька падзякаваў усёй сваёй камандзе за адданую працу. Скончыў свой кароткі выступ ён словамі «Жыве Беларусь!».

Радыё Свабода

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930