Знайсці
07.07.2018 / 17:4927РусŁacБел

Канапацкая не будзе балатавацца ў старшыні АГП

Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Ганна Канапацкая здымае сваю кандыдатуру на пасаду старшыні Аб'яднанай грамадзянскай партыі, выбары якога адбудуцца на з'ездзе партыі 8 ліпеня. Пра гэта яна паведаміла на сваёй старонцы ў фэйсбуку.

Пра намер балатавацца ў старшыні АГП яна абвясціла паўгода таму.

«На парадку дня нашай партыі павінна стаяць сістэмная, структурная перазагрузка. Для яе ажыццяўлення патрабуецца штодзённая карпатлівая праца на працягу некалькіх гадоў. Сумяшчэнне дэпутацкай працы ў Палаце прадстаўнікоў з рэалізацыяй маёй абноўленай праграмы рэформаў АГП не ўяўляецца магчымым.

Таксама мною прынята рашэнне сканцэнтраваць максімум намаганняў на падрыхтоўцы да парламенцкіх і прэзідэнцкіх выбараў, якія пройдуць у 2019 і 2020 гг.», — напісала Канапацкая.

З'езд АГП пройдзе ў нядзелю, 8 ліпеня. Пра намер балатавацца заявілі Анатоль Лябедзька, Васіль Палякоў і Мікалай Казлоў.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера