Знайсці
07.07.2018 / 14:1619РусŁacБел

Ніну Багінскую затрымалі пасля адзіночнага пікета каля будынка КДБ

У Мінску падчас пікета салідарнасці з палітвязнямі затрыманая абаронца Курапатаў, грамадская актывістка Ніна Багінская. Пра гэта Свабодзе паведаміла старшыня грамадскага камітэта «У абарону Курапатаў» Ганна Шапуцька. Паводле яе звестак, Ніну Багінскую затрымалі падчас адзіночнага пікета каля КДБ.

«Яна прастаяла каля 40 хвілінаў на пляцоўцы перад будынкам КДБ з плакатам «Свабоду палітвязням». Патрабавала свабоды для палітвязняў Змітра Паліенкі, Іллі Валавіка, Святаслава Барановіча, Міхаіла Жамчужнага, Змітра Галко і абаронцаў Курапатаў Паўла Севярынца, Вольгі Мікалайчык, Дзяніса Урбановіча. Ведаю, што пад’ехалі апамаўцы, затрымалі і павезлі ў міліцыю. Мяркую, у Цэнтральны РУУС», — паведаміла Ганна Шапуцька.

Ніна Багінская не ўпершыню пікетуе будынак КДБ на праспекце Незалежнасці. Апошнім разам актывістка выходзіла з плакатам «Свабоду народу» ў красавіку 2017 года, пасьля масавых арыштаў удзельнікаў мітынгу на Дзень Волі, за што была аштрафаваная на 50 базавых велічынь.

Алег Груздзіловіч, Радыё Свабода

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930