Знайсці
07.07.2018 / 17:432РусŁacБел

На вырашальныя матчы ЧС па футболе ў Мінску адкрылі дзіцячую фан-зону ФОТЫ

Ад 6 ліпеня ў сталічным Парку Перамогі пачала працу дзіцячая fun-зона «Спорцік»: першы футбольны парк забаў для ўсёй сям'і з штодзённымі турнірамі і майстар-класамі ад прафесійных спартсменаў. Апынуцца на трэніроўках найлепшых футбольных школ, ад ФК «Дынама-Мінск» да фрыстайлістаў LegacY, або пазмагацца адзін на адзін у «Панну» — гэта нешта накшталт вулічнага футбола — можна штодня з 16:00 да 20:00. Уваход вольны.

Чацвёрты тыдзень увесь свет жыве чэмпіянатам свету. На футбольныя матчы ў Расіі прададзена больш за 2,4 мільёна квіткоў, а за жывымі трансляцыямі сочаць у 180 краінах.

Цікавасць беларусаў сёлета зразумелая — мундыяль ніколі не быў так геаграфічна блізкі да нашай краіны. Падчас вырашальных матчаў чэмпіянату свету брэнд пітной вады «Святая крыніца. Спорцік» («Святой источник. Спортик») адкрыў у парку Перамогі першую фан-зону, куды можна прывесці дзяцей, каб яны навучыліся гуляць у класічны футбол і іншыя разнавіднасці самага папулярнага віду спорту — ад моднай панны да старога добрага «квадрата».

«Дзіцячая fun-зона «Спорцік» — гэта магчымасць далучыцца да спартыўнага свята, якім жыве ці не ўвесь свет, у новым для Беларусі фармаце сямейнага адпачынку, калі бацькі глядзяць футбол, а дзеці ў яго гуляюць. Мы разлічваем, што не менш за 50 сем'яў змогуць адначасова знаходзіцца ў fun-зоне, а ўсяго за 10 дзён яе наведаюць больш за 3 000 дзяцей», — распавядае Дзяніс Крупец, прадстаўнік брэнда «Святая крыніца. Спорцік» і арганізатар першай дзіцячай fun-зоны.

На працягу тыдня ў фан-зоне адкрытыя трэніроўкі правядуць найлепшыя футбольныя акадэміі Беларусі: ФК «Мінск» і ФК «БАТЭ», фрыстайлісты LegacY, ФК «Юніёр» і футбольная школа «Арсенал». Далучыцца да трэніровак з профі змогуць хлопчыкі і дзяўчынкі ад 5 да 12 гадоў. Стартавую размінку 6 ліпеня правяла Акадэмія футбола «Дынама-Мінск» пад кіраўніцтвам трэнера Сяргея Маслоўскага, а гульцом дня стаў пяцігадовы футбаліст Лёша — хлопчык віртуозна круціць «фінты» і набівае мяч да 1000 разоў.

Па аналогіі з «дарослымі» фан-зонамі, у дзіцячым парку «Спорцік» з'явіцца свой спартыўны бар, дзе падаюць… ваду! У карысным «меню» — конкурсы, задачы і, вядома, «Святая крыніца. Спорцік». Бармэны ў гульнявой форме раскажуць, чаму важна піць чыстую ваду, а пасля трэніроўкі разлічаць кожнаму юнаму футбалісту яго дзённую норму ў залежнасці ад вагі, росту і фізічнай актыўнасці.

«Дзеці больш актыўныя за дарослых, яны ўвесь час у руху, таму так важна прывіваць ім здаровую звычку піць чыстую ваду, а не газіроўку і іншыя напоі, якія змяшчаюць цукар. Ужо пасля 20 хвілін актыўнай гульні дзіцяці патрабуецца каля 150 мл чыстай вады, каб аднавіць баланс і паказаць спартыўныя вынікі з новымі сіламі, — працягвае Дзяніс Крупец, прадстаўнік брэнда «Святая крыніца. Спорцік». — Мы дапамагаем бацькам фарміраваць у дзяцей правільную звычку піць чыстую ваду. Спартыўны фармат бутэлечкі «Спорцік» дакладна спадабаецца юным футбалістам і заўзятарам. Чыстую ваду зручна браць з сабой на трэніроўку або стадыён, а піць можна поста на хаду ці падчас гульні».

Калі сочыце за чэмпіянатам свету па футболе, раім вам зрабіць стаўку ў Букмекерскай канторы Марафон!

Для тых бацькоў, што маюць намер прывіваць сваім дзецям здаровыя звычкі і актыўны лад жыцця, але пры гэтым хочуць сачыць за ходам чэмпіянату на смартфоне або планшэце, абсталююць «татаў» куток з бясплатным WI-FI і крэсламі-мяшкамі.

Дзіцячая fun-зона «Спорцік» адчынена штодня з 16:00 да 20:00 да 15 ліпеня ўключна, калі адбудзецца вырашальны матч мундыяля.

Як дабрацца да дзіцячай фан-зоны «Спорцік» у Парку Перамогі (карта):

Партнёрскі матэрыял

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930