Знайсці
07.07.2018 / 12:2254РусŁacБел

Прэзідэнт Філіпінаў паабяцаў падаць у адстаўку, калі яму дакажуць, што Бог ёсць

Wikimedia Commons

Прэзідэнт Філіпінаў Радрыга Дутэртэ абвясціў, што неадкладна падасць у адстаўку, калі хто-небудзь зможа даказаць яму існаванне Бога. У якасці доказу Дутэртэ прымае фатаграфіі і сэлфі, а таксама іншыя сведчанні тых, хто размаўляў з Богам альбо пабываў у раі, паведамляе CNN.

Прамова 73-гадовага палітыка накіравана перш за ўсё супраць каталіцкай царквы (Філіпіны — x<пераважна каталіцкая краіна), з якой у яго ўзніклі рознагалоссі. 24 чэрвеня ён назваў хрысціянскага бога «дурным», а затым - адмовіўся прасіць прабачэння за свае словы. Дутэртэ падкрэслівае, што верыць у «звышбога», які падтрымлівае парадак у космасе.

Дутэртэ стаў прэзідэнтам Філіпінаў у 2016 годзе. Вядомы тым, што пры ім пачаліся масавыя забойствы наркадылераў, а сам рэзка выказваўся ў дачыненні да розных палітыкаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930