Знайсці
07.07.2018 / 09:03РусŁacБел

Памёр адзін са стваральнікаў «Чалавека-павука»

flickr.com

Стыў Дзітко памёр ва ўзросце 90 гадоў, паведамляе выданне The Hollywood Reporter са спасылкай на прадстаўнікоў паліцэйскага дэпартамента Нью-Ёрка. Цела мастака знайшлі ў яго ўласнай кватэры 29 чэрвеня. Мяркуецца, што ён памёр двума днямі раней. Прычыны смерці Дзітко не называюцца.

У 1961 году Дзітко разам з галоўным рэдактарам Marvel Comics Стэнам Лі стварыў вобраз «Чалавека-павука». Менавіта гэты мастак прыдумаў вобраз гэтага героя, яго чырвона-сінюю вопратку. Калі комікс стаў вельмі папулярным, то Дзітко прыдумаў і іншых герояў, з якімі пазней ваяваў «Чалавек-павук»: «Доктара Васьмінога», «Зялёнага гобліна» і іншых.

У 1963 году Дзітко стварыў яшчэ аднаго супергероя — «Доктара Стрэнджа», які на працягу трох гадоў з'яўляўся ў коміксах Marvel.

Пасля 1966 года Дзітко пакінуў Marvil Comics з-за супярэчнасцяў з Лі. Па адной з версій мастак палічыў, што яго ролю ў папулярызацыі коміксаў заменшаная.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера