Знайсці
09.07.2018 / 08:1339РусŁacБел

У свеце абагравальнікаў гэта айфон. На ім можна нават сушыць грыбы ці падаграваць шашлыкі! ФОТЫ

У самы разгар лета мала хто думае пра восеньскія халады. А дарма. Каб восень была цёплай, зусім неабавязкова спадзявацца на нябесную канцылярыю. Дастаткова паклапаціцца пра тое, каб у доме з’явіўся правільны інфрачырвоны абагравальнік CeramoHeat

Навошта інфрачырвоны?

Інфрачырвоныя абагравальнікі маюць такі дыяпазон выпраменьвання, што грэюць не паветра вакол іх, а прадметы, якія, у сваю чаргу, перадаюць цяпло паветру. Менавіта таму ў халодным пакоі перавага інфрачырвонага абагравальніка відавочная: найперш ён сагрэе вас і ўсе рэчы, якія знаходзяцца побач, а ўжо пасля ад прадметаў нагрэецца і паветра.

Выходзіць, што тэмпература паветра застаецца ніжэйшай за тэмпературу сцен у пакоі. У выніку кандэнсацыя вільгаці з паветра на сценах не адбываецца і рэзка лепшае іх цеплаізаляцыя.

Што значыць «правільны» абагравальнік?

Па-першае, ён павінен быць эканамічным. Такім, каб у канцы месяца не станавілася горача ад рахунка за электрычнасць.

Пасля дасягнення тэмпературы 85оС інфрачырвоныя абагравальнікі CeramoHeat не спажываюць электраэнергію, а выпраменьваюць цяпло, што назапасілася ў рэчыве, з якога яны зробленыя. Гэта дазваляе ў тры разы знізіць спажыванне электраэнергіі: магутнасць абагравальнікаў вар’юецца ад 175 Вт да 700 Вт.

Па-другое, прылада мусіць быць экалагічнай. Дырэктар прадпрыемства «ХітМаркет», адзінага вытворцы інфрачырвоных керамагранітных абагравальнікаў у Беларусі, Аляксандр Шпілеўскі кажа, што ў вырабе выкарыстоўваюцца выключна экалагічныя матэрыялы, якія не ўтрымліваюць ніякіх атрутных ці ненатуральных кампанентаў.

Унутры абагравальніка — вуглеправодны матэрыял, праз які ідзе ток. За кошт высокага супраціўлення матэрыял награваецца, цяпло роўна размяркоўваецца па пліце CeramoHeat і ператвараецца ў інфрачырвонае выпраменьванне (да 80%). Астатняе цяпло (каля 20%) перадаецца канвекцыйным шляхам.

Вуглеправодная стужка знешне падобная на звычайную вяроўку.

«Але яна ў 5 разоў больш трывалая за стальны трос. Робяць яе ў Светлагорску. Матэрыял экалагічны і вельмі моцны. Мы можам яго падпальваць адкрытым агнём, з ім нічога не зробіцца, бо тэрматрываласць такой стужкі — 3000оС. Яна не расплавіцца, не згарыць, не будзе капціць. Матэрыял не выпраменьвае шкодных для чалавека хваляў», — заўважае начальнік вытворчасці Валянцін Захарчанка.

У адрозненне ад іншых абагравальнікаў, CeramoHeat не сушыць паветра. Ён бясшумны і пажарабяспечны. У яго няма адкрытых высокатэмпературных частак і, акрамя таго, унутр убудаваны датчык, які аўтаматычна выключыць прыбор, калі тэмпература паверхні дасягне 85оС.

«Абагравальнік цалкам выраблены з матэрыялаў, якія не гараць, таму можна хоць сушыць бялізну на ім, хоць класці яго пад ложак і выкарыстоўваць замест грэлкі», — дадае Аляксандр.

Калі казаць пра плюсы інфрачырвонага абагравальніка CeramoHeat, то можна назваць і яго ўніверсальнасць.

Прыладу можна выкарыстоўваць як для дадатковага абагрэву памяшкання, так і для асноўнага. Пры гэтым абагравальнік лёгка манціруецца, гэта не займае шмат часу: прыбор можна проста паставіць на спецыяльную падстаўку ці прымацаваць да сцяны.

Акрамя таго, абагравальнік можна выкарыстоўваць у тым ліку не зусім па прамым прызначэнні.

«Калі ён усталяваны на кухні, то на ім можна сушыць грыбы, садавіну, ягады. Неяк адзін наш кліент, які абсталяваў абагравальнікамі ўвесь дом, прыехаў купіць яшчэ адзін. Пытаемся: нашто? Кажа, прымацуе яму колы і будзе раніцай узімку заганяць пад дызельную машыну, каб у мароз яе можна было адагрэць і без праблем завесці, — распавядае Аляксандр. 

— Яшчэ адзін кліент набыў абагравальнік і ўмацаваў яго ў столік альтанкі на лецішчы. Кажа, што, па-першае, калі вячэраеш у альтанцы халодным вечарам, абагравальнік грэе ногі. А па-другое, шашлык і іншыя стравы, якія стаяць на стале, доўга не астываюць».

Абагравальнік такога тыпу падыдзе і для дзіцячага пакоя, бо акрамя таго, што ён працуе бязгучна, яго яшчэ лёгка мыць.

Гаспадароў, якія зрабілі прыгожы рамонт у пакоі, можа хваляваць пытанне, як жа абагравальнік упішацца ў інтэр’ер.

Вельмі проста! Кожны гаспадар можа абраць малюнак на свой густ: выява Джаконды, пейзаж, нацюрморт — не праблема. На ваш абагравальнік нанясуць любы прынт.

Інфрачырвоны абагравальнік CeramoHeat — гэта прастакутная панэль таўшчынёй усяго 2 см. Вырабляюць іх чатырох памераў. Прылада 60Х120 см можа абагрэць пакой у 20 м2. Акрамя гэтага, ёсць абагравальнікі памерам 60Х60 см, 20Х120 см, 30Х60 см. Як варыянт, з абагравальнікаў меншых памераў можна скласці цікавую кампазіцыю.

Можна падабраць розныя тэрмарэгулятары. У тым ліку і ў «разумны» дом.

CeramoHeat жыхарамі дома ўспрымаецца хутчэй як элемент дызайну: ніхто не будзе аб яго спатыкацца і няма патрэбы шукаць месца ў кладоўцы, ламаць галаву, куды схаваць прыладу на лета. 

Карыстацца прыборам можна цягам 35 год, прычым 5 з іх — на гарантыі.

«Ёсць у нашых абагравальнікаў і адзін недахоп. Яны цяжкія. Самы вялікі важыць 36 кілаграмаў. Але разам з тым, гэта і плюс. Абагравальнік доўга астывае, таму ў вашым доме заўсёды будзе цёпла, як ад сонейка», — падсумоўвае Аляксандр.

CeramoHeat можна набыць у 17 крамах. Абагравальнікі маюць заключэнне Рэспубліканскага цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя і сертыфікат Мытнага саюза, якія пацвярджаюць іх бяспечнасць.

CeramoHeat у інтэр'еры

Замовіць інфрачырвоны абагравальнік

УНП 691827922

Наталля Тур, фота Паўла Аксіновіча

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930