Знайсці
06.07.2018 / 13:1522РусŁacБел

Па Мінску ездзіць расійскі «Поршэ», на якім нумары дагары нагамі. Гэта ўвогуле законна?

Чытачы аўтамабільнага партала abw.by заўважылі на мінскіх дарогах незвычайнага госця. На дарагім «Поршэ Каен» нумары чамусьці стаялі дагары нагамі. Самі нумары — маскоўскія.

Фота - abw.by

Чытачы паведамілі, што аўтамабільныя нумары былі ў перагорнутым стане і спераду, і ззаду машыны — то бок, гэта наўрад ці выпадкова. Хутчэй за ўсё, такім чынам уладар нятаннай машыны вырашыў ашчадзіць і падмануць камеры відэафіксацыі.

«Наша Ніва» пацікавілася ў ДАІ, ці існуе нейкае пакаранне за нумары, якія так замацаваныя на аўто. У міліцыі растлумачылі, што за гэта кіроўцу могуць папярэдзіць ці пакараць штрафам да 2 базавых велічынь.

УШ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера