Знайсці
06.07.2018 / 15:1771РусŁacБел

Pravda.ru: Беларусь павінна выканаць усе ўмовы Расіі, інакш яе чакае дэфолт

На расійскім інтэрнэт-партале Pravda.ru з'явіўся чарговы апакаліптычны прагноз наконт Беларусі. Выданне сцвярджае, што эканоміка Беларусі ў цяжкім становішчы, і, каб выратаваць яе ад дэфолту, Лукашэнка павінен выканаць пэўныя ўмовы.

Pravda.ru лічыць, што Лукашэнка сёння спрабуе гуляць ў двайную гульню, і нагадвае пра адмову Беларусі ад расійскай авіябазы, а таксама пасланне Лукашэнкі Трампу, дзе ён гаворыць пра «партнёрскія адносіны ЗША і Беларусі па стратэгічных пытаннях».

Таксама расійскае выданне нагадвае пра заяву Лукашэнкі ў Шклоўскім раёне, дзе ён заявіў, што калі Беларусь не выканае эканамічныя задачы і праваліцца, то ёй давядзецца ісці ў склад іншай дзяржавы.

Чытайце таксама: Лукашэнка прыстрашыў чыноўнікаў далучэннем да іншай дзяржавы і вайной, «як ва Украіне»

Хаця Лукашэнка і не назваў канкрэтную краіну, відавочна, што ён гаварыў пра Расію.

«Магчымы крах эканомікі Беларусі вымусіць краіну дзеля выжывання прыняць усе ўмовы Расіі, а яны добра вядомыя. Гэта разгортванне ў Беларусі авіябазы Расіі; стварэнне адзінай для дзвюх краін валюты з эмісійным цэнтрам у Маскве; установа міждзяржаўнага палітычнага і эканамічнага органа накшталт Еўракамісіі, рашэнні якога будуць абавязковымі для Мінска»,

— піша Pravda.ru.

І толькі ў гэтым выпадку, мяркуе расійскае выданне, Масква адобрыць «план Маршала» для выратавання эканомікі Беларусі ад дэфолту.

Але Лукашэнка разумее, што рэалізацыя гэтага плана толькі павялічыць залежнасць ад Масквы не толькі ў эканоміцы, але і ў палітычных пытаннях.

Расійскае выданне піша, што Лукашэнка не хоча мець на тэрыторыі Беларусі расійскую вайсковую базу, таму што памятае пра гісторыю з Крымам і ролю ВМС Расіі ў гэтых падзеях. Афіцыйны Мінск баіцца, што авіябаза ў Бабруйску таксама можа быць выкарыстана не толькі як процівага ПРА ЗША ў Польшчы, але і як інструмент вайскова-палітычнага ціску на Лукашэнку.

Нежаданне Лукашэнкі размясціць у Бабруйску расійскую авіябазу тлумачыцца таксама імкненнем Мінска дыстанцыявацца ад Масквы ў пытанні супрацьстаяння з Захадам, лічыць расійскі партал. Лідар Беларусі мае намер аднавіць адносіны з ЗША і Еўрасаюзам.

Pravda.ru канстатуе, што Лукашэнку трэба будзе прайсці велізарны шлях, каб аднавіць давер Вашынгтона і Бруселя.

ММ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930