Знайсці
06.07.2018 / 08:223РусŁacБел

Ля Купалаўскага — «Ноч паэзіі» з удзелам Арлова і Хадановіча, у парках — купальскія гулянні

Купальскія гулянні 6 ліпеня ў сталіцы разгорнуцца ў парку імя 900-годдзя Мінска і Лошыцы, паведамляе БелТА.

Гасцей чакаюць купальскія цуды, выступленні артыстаў і смачныя пачастункі, будуць працаваць інтэрактыўныя пляцоўкі. У праграме значацца карагоды, танцы, народныя абрады. У ліку запрошаных гасцей — фальклорныя калектывы «Шляхта», «Багач», «Кабеты», «Велiс», «Святкi», «Шчодрыца». Мерапрыемствы пройдуць з 17.00 да 22.00.

А на тэрасе кавярні «Аўстэрыя Уршуля» ля Купаўскага тэатра ўвечары ладзіцца «Ноч паэзіі».

«Згодна з народным павер’ем, дрэвы ў ноч з 6 на 7 набываюць вялікую чароўную моц, травы ажываюць і напаўняюцца лекавай, магічнай сілай, а людзі ў гэту ноч ачышчаюцца ад праблем і нягод. Янка Купала, які нарадзіўся 7 ліпеня, недарэмна абраў сабе ў псеўданім назву гэтага свята: паэт хацеў здабыць шчасця і для сябе, і для свайго роду», адзначаецца на сайце Купалаўскага тэатра.

У імпрэзе возьмуць удзел Уладзімір Арлоў, Кася Камоцкая, Наста Кудасава, Андрэй Хадановіч, якія прачытаюць свае ўлюбёныя вершы. 

Пачатак а 19-й.

Заставачнае фота Паўла Аксіновіча

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930