Знайсці
05.07.2018 / 19:1325РусŁacБел

Арцыбіскуп Кандрусевіч пра сітуацыю з Вайсковымі могілкамі: Захаваем нашу гісторыю!

Арцыбіскуп, мітрапаліт Мінска-Магілёўскі Тадэвуш Кандрусевіч напісаў зварот да дзяржаўных уладаў і грамадскіх арганізацый у сувязі з сітуацыяй з Вайсковымі могілкамі ў Мінску.

Тадэвуш Кандрусевіч.

Кандрусевіч нагадаў пра адкрыццё другой чаргі мемарыяльнага комплекса «Трасцянец» як пазітыўнага прыкладу ушанавання памяці. Але так званае «ўпарадкаванне» Вайсковых могілак у Мінску ён назваў «негатыўным стаўленнем да нашай гісторыі».

Мітрапаліт называе Вайсковыя могілкі, таксама як і Кальварыйскія, аднымі з самых старажытных некропаляў у межах Мінска.

«Ніхто не супярэчыць таму, што час ад часу неабходна ўпарадкоўваць могілкі, падобна таму, як час ад часу мы робім рамонт дарог, дамоў і г.д. Аднак упарадкаванне могілак не павінна скажаць гісторыі. На надмагільных помніках знаходзяцца імёны пахаваных, гады іх жыцця, нярэдка іх род дзейнасці. На іх мы таксама бачым знакі іх рэлігійнай прыналежнасці»,

— напісаў Кандрусевіч.

Упарадкаванне, якое распачалося на Вайсковых могілках у Мінску, часта звязана са знішчэннем помнікаў і надмагільных крыжоў, звяртае ўвагу арцыбіскуп. Ён лічыць, што такі падыход да справы нішчыць аўтэнтычнасць могілак як гісторыка-культурнай і рэлігійнай каштоўнасці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930