Знайсці
05.07.2018 / 18:303РусŁacБел

У Бераставіцкім раёне знайшлі цела жанчыны, на якую наехала машына

Цела жанчыны з прыкметамі аўтатраўмы знайшлі ў Бераставіцкім раёне, паведамляе УСК па Гродзенскай вобласці.

Фота: УСК па Гродзенскай вобласці.

У гарадскім пасёлку Вялікая Бераставіца 4 ліпеня каля 11.00 у двары свайго дома была знойдзена 34-гадовая жанчына без прыкмет жыцця. Следчыя агледзелі месца здарэння. Паводле папярэдніх высноў спецыялістаў упраўлення Дзяржкамітэта судовых экспертыз, на целе жанчыны знойдзены цялесныя пашкоджанні, характэрныя для ДТЗ.

Пачата правядзенне шэрагу экспертыз. Дапытваюцца сваякі, суседзі і знаёмыя загінулай для высвятлення магчымых відавочцаў.

Грамадзяне, якiя маюць інфармацыяй пра здарэнне, могуць дапамагчы ў расследаванні, патэлефанаваўшы на нумары: 8 (01511) 2-10-02 або 102.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера